Грамадства2323

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Затрыманых радыёаматараў абвінавачваюць у шпіянажы і здрадзе дзяржаве. Вядомыя імёны трох з сямі арыштаваных. Хто гэтыя людзі?

Першаму з паказаных затрыманых, Мікіту Красько, 35 гадоў. Мужчына раней працаваў кур'ерам, займаўся продажам тэхнікі. Апошнім вядомым месцам яго працы была будаўнічая сфера.

Мікіта Красько. Фота з ягонага тыктоку

Хобі Мікіты — гэта радыёсувязь і тэхналогіі ў прынцыпе. У сацсетках ён дзяліўся фотаздымкамі з падарожжаў. Цікавіцца спартыўнымі аўтамабілямі і роварамі.

Ягоны радыёпазыўны — EW1AEH.

Пра другога затрыманага, Андрэя Рэпеція, вядома няшмат. Яму каля 50 гадоў, мінчук. Пасля школы служыў у вайсковай часці №14356 па рамонце радыёлакацыйнай і артылерыйскай зброі.

Андрэй Рэпецій. Скрыншот з відэа СТБ

Ягоны колішні радыёпазыўны — EW1ABT. Мяркуючы па старых дыскусіях, ён любіць тэхніку і аўто, пісаў пра сувязное абсталяванне і электроніку. Андрэй раней быў актыўны на розных форумах радыёаматараў. Вядома, што даволі нядаўна ён працаваў кур'ерам у прыватнай кампаніі, якая прадавала запчасткі для аўто.

Вячаслаў Бянько — 41‑гадовы мінчук. У відэа яго не паказваюць, а толькі цытуюць ягоныя словы.

Вячаслаў Бянько. Фота: Укантакце

З 2005 да 2018 года ён меў ІП. Пасля гэтага рэарганізаваў яго ў іншую форму гаспадарання. Мяркуючы з усяго, дзейнасць Бянько звязаная з тэхнікай.

Бянько ўвогуле аматар тэхнікі. У сацсетках і чатах ён шмат пісаў пра яе: электракары (у яго самога — BYD Song Plus Champion Edition), смартфоны, а таксама тэмы, звязаныя з радыёсувяззю і электронікай. Ён любіць фатаграфаваць, выбірацца на прыроду і падарожнічаць. Ягоны радыёпазыўны — EW1ACE.

У Вячаслава жонка і двое малых дзяцей, а таксама сабака, з якім ён любіць шпацыраваць у парку. З дзецьмі яны разам любяць падарожнічаць на роварах.

Пра што сам сюжэт?

Сюжэт пра «радыёаматараў-шпіёнаў» з'явіўся ў эфіры СТБ 15 студзеня 2026 года. У ім вядоўца Раман Пратасевіч расказвае, што пад выглядам суполак радыёаматараў нібыта дзейнічала структура перахопу сакрэтнай інфармацыі.

Некаторым арыштаваным інкрымінуюць шпіянаж (артыкул 358 Крымінальнага кодэкса) і здраду дзяржаве (артыкул 356). Апошняе прадугледжвае пакаранне аж да расстрэлу.

У сюжэце СТБ маніторынг даступных у эфіры частот трактуецца як «выцягванне дзяржаўных сакрэтаў» і замах на бяспеку Лукашэнкі. Публікацыя запісаў у інтэрнэце падаецца як «перадача інфармацыйнага суверэнітэту» ў чужыя рукі. Пры гэтым сувязь людзей у сюжэце з замежнымі выведкамі ніяк не даказваецца.

Заяўляецца аб ліквідацыі «буйной сеткі» з больш як 50 чалавек. Удакладняецца, што арыштаваных сямёра.

Раней 24 снежня 2025 года старшыня КДБ Іван Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў.

Нібыта ставіліся тэхнічныя сродкі, што дазвалялі праслухоўваць перамовы пілотаў як цывільнай, так і вайсковай авіяцыі. Таксама, сцвярджаў Церцель, вёўся маніторынг вакол рэжымных аб’ектаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • каб праслухоўваць пілотаў
    16.01.2026
    ніякіх асаблівых намаганняў не патрэбна.
    Частоты вядомыя, шыфрамі яны не карыстаюцца. Гэтым шмат хто балуецца. Карыснай выведнікам інфармацыі там няшмат.
  • Voit
    16.01.2026
    Смешно и неудобно. Тертелю и Ко нужно оправдывать свое существование, поэтому сочиняют небылицы и выдают пустоту за разгром шпионской сети. Любой, кто хоть что-то знает о радиосвязи посмеется и поплачет от тертелевских рассказов.
  • Callside
    16.01.2026
    Ўсё так . Але каб атрымаць афіцыйны пазыўны трыба падпісаць адпаведныя паперы у КДБ . Бяз гэтага ніяк. Фактычна стаць пазаштатным супрацоўнікам і добраахвотна трымацца нейкіх абмежаванняў. Ніхто ня успрымае гэтага сур'ёзна. На жаль . Но гэта ніяк не крымінал і дажа не адміністраціўка . Толькі пазбаўлення міжнароднага колсайда .

Цяпер чытаюць

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?61

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?4

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны72

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

У Пінску прадаюць гастрабар на цеплаходзе. Колькі просяць?

Украінскія вайскоўцы дронам эвакуявалі кацянят з лініі фронту2

Запрацаваў сайт адноўленай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?61

«Бяда, на вялікі жаль, ужо ступае на парог Сінявокай». Ультыматум Зяленскага Лукашэнку: што будзе далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць