Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў
Магчыма, гаворка пра антываеннае падполле — беларускіх патрыётаў, якія, аналагічна як інфарматары «Беларускага Гаюна», адсочвалі ваенную актыўнасць авіяцыі.

Контрразведка выявіла і ліквідавала «шырокую, разгалінаваную сетку замежных спецслужбаў», якая «пры садзейнічанні пэўных асоб дзейнічала на тэрыторыі Беларусі» і займалася «праслухоўваннем пілотаў грамадзянскай і вайсковай авіяцыі». Пра гэта журналістам заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель па выніках даклада Лукашэнку.
Гаворка ідзе пра ўстаноўку тэхнічных сродкаў, што дазвалялі праслухоўваць перамовы пілотаў як грамадзянскай, так і ваеннай авіяцыі. Таксама вёўся маніторынг вакол рэжымных аб’ектаў. «Вялікая маштабная работа контрразведкі дазволіла ліквідаваць гэтыя пагрозы», — падкрэсліў Іван Церцель.
Хто быў арыштаваны, БелТА не паведамляе.
Магчыма, гаворка пра беларускіх патрыётаў, якія, аналагічна як інфарматары «Беларускага Гаюна», адсочвалі ваенную актыўнасць расійскай і беларускай авіяцыі. Разгорнутая інфармацыя такога роду публікавалася ў канале «Гаюна». Фактычна, гаворка ідзе пра дзейнасць антылукашэнкаўскага і антырасійскага антываеннага падполля ў Беларусі.
Каментары
Так, сучасныя беларускія партызаны, якія там "замежныя спецслужбы".
Іх таксама трэба выцягваць пры наступных абменах зняволеных. Аднак інфармацыю пра асоб не даюць, кіно не здымаюць, верагодна каб прытрымаць той абменны фонд і зрабіць канструктыўны выгляд у перамовах. Ціхія рэпрэсіі.
В " Декларация прав человека " ( международн , принятой и подписанной РБ ) есть пункт : любой человек имеет право иметь приемник на любой диапазон . Именно поэтому пассивные
" антирадары " не могут быть запрещены ни в одной из стран подписантов . Водители поймут меня . Запрещено создание помех работе . Уголовка .
Заявление , лишь доказательство , что в Беларуси не до законов .