Свет1313

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зняпраўдзіў словы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова аб нібыта атацы 91 украінскага беспілотніка на рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці і абвінаваціў Расію ў хлусні, піша «Суспільне». Ён звязаў з'яўленне гэтых абвінавачванняў са сваімі паспяховымі перамовамі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Мар-а-Лага.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

На думку Зяленскага, Масква спрабуе стварыць інфармацыйны фон для эскалацыі, бо прагрэс у стасунках Украіны і ЗША з'яўляецца «правалам для расіян».

«Расіяне не хочуць закончыць гэтую вайну. Сваёй заявай, што атакаваная была нейкая рэзідэнцыя, яны проста рыхтуюць глебу для таго, каб нанесці ўдары па сталіцы [Украіны] і па дзяржаўных будынках», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі нагадаў пра ракетны ўдар па будынку Кабінета Міністраў Украіны ў верасні і заклікаў украінцаў быць максімальна ўважлівымі да сігналаў трывогі ў найбліжэйшы час.

Варта адзначыць, што колькасць дронаў, якія агучыў Лаўроў, супярэчыць звесткам Мінабароны РФ, апублікаваным раніцай 29 снежня. Паводле інфармацыі абароннага ведамства, ноччу над Наўгародскай вобласцю спачатку нібыта збілі 18 дронаў, а затым яшчэ 23 беспілотнікі. Лаўроў жа налічыў ажно 91.

Украінскае вайсковае кіраўніцтва пакуль не каментавала гэтыя абвінавачванні.

Каментары13

  • я
    29.12.2025
    Filipp, Разуменне, што Чырвоная плошча таксама пад пагрозай
  • Здесь водки нет
    29.12.2025
    Filipp,Здесь нигде водки нет
  • вот и всё
    29.12.2025
    Русским надо сорвать мирные переговоры.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць