Здароўе

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Новае маштабнае даследаванне міжнароднай групы кардыёлагаў пацвердзіла: нікацін сам па сабе з’яўляецца небяспечным таксінам для сасудаў незалежна ад спосабу яго дастаўкі ў арганізм. Гэта адкрыццё нішчыць папулярны міф аб «бяспечных альтэрнатывах» і папярэджвае, што вэйпы і нікацінавыя паўчы рыхтуюць глебу для новай хвалі сардэчных захворванняў ва ўсім свеце.

Ілюстрацыйная выява, згенераваная нейрасеткай

Доўгі час меркавалася, што асноўную шкоду сэрцу чыняць дым і прадукты гарэння тытуню, а нікацін адказны толькі за прывыканне.

Але цяпер эксперты сышліся ў меркаванні: нікацін — гэта яд для сардэчна-сасудзістай сістэмы. Ён прымушае сэрца біцца часцей, падвышае артэрыяльны ціск і літаральна раз'ядае ўнутраную абалонку нашых сасудаў.

Да такой высновы прыйшла міжнародная група кардыёлагаў з Нямеччыны, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі (вынікі іх працы апублікаваныя ў навуковым часопісе European Heart Journal).

Даследаванне грунтавалася на аналізе шматлікіх клінічных звестак і эксперыментаў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што нікацін шкодзіць нават без дыму: ён правакуе запаленне і робіць сасуды неэластычнымі, што з часам прыводзіць да інфарктаў і інсультаў.

Як нікацін ламае наш арганізм

Каб зразумець маштаб праблемы, трэба паглядзець на эндатэлій — гэта тонкі пласт клетак, які высцілае нашы сасуды знутры. Яго можна параўнаць з разумным вартавым здароўя, які сочыць, каб кроў цякла плаўна, а судзіны своечасова пашыраліся.

Нікацін — курыце вы яго, вэйпіце ці закладаеце за губу — ламае гэты механізм праз так званы акісляльны стрэс. Сасуды страчваюць здольнасць расслабляцца, што можа стаць прычынай атэрасклерозу. Гэты эфект назіраецца нават пасля аднаго курэння кальяна або электроннай цыгарэты.

Ілюстрацыйная выява, згенераваная нейрасеткай

Трывожныя лічбы

Звесткі даследчыкаў паказваюць сапраўдны маштаб пагрозы:

  • 7,7 мільёна чалавек штогод паміраюць ад наступстваў ужывання нікаціну ва ўсім свеце.
  • У Еўропе эканамічныя страты ад нікацінавай залежнасці (лячэнне і страта працаздольнасці) перавышаюць 300 мільярдаў еўра на год.
  • Да 40% еўрапейскіх падлеткаў ужо пакаштавалі электронныя цыгарэты.
  • Нават пасіўнае ўздзеянне (дыханне парам вэйпа) выклікае пашкоджанне сасудаў у дзяцей ужо праз некалькі хвілін.

Што кажуць навукоўцы?

Сфармуляваная на аснове высноў навукоўцаў пазіцыя гучыць бескампрамісна:

«Мы павінны спыніць ілюзію, што існуюць «бяспечныя» формы нікаціну. Будзь то стылёвы вэйп, паўч пад губэську ці кальян у кавярні — для вашага сэрца гэта адзін і той жа ўдар. Нікацін — гэта не проста рэчыва, што выклікае залежнасць, гэта біялагічна актыўны таксін, які паступова разбурае сасуды кожнага, хто яго спажывае ці нават проста дыхае ім побач».

Што прапануюць навукоўцы?

Навукоўцы заклікаюць палітыкаў да смелых крокаў: забароны араматызаваных вэйпаў, якія прывабліваюць дзяцей, увядзення аднолькавых падаткаў на ўсе нікацінавыя прадукты і пашырэння зон, свабодных ад усялякага дыму і пары.

Ужо ў ліпені 2025 года Еўрапейская камісія ўвяла новыя правілы падаткаабкладання, якія ўпершыню закрануць вэйпы і нікацінавыя пасцілкі ва ўсім ЕС. Гэта крок да таго, каб новае пакаленне не апынулася ў пастцы «чыстай» залежнасці, якая можа быць такой жа небяспечнай і смяротнай, як звычайныя цыгарэты.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў9

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»31

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў9

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць