Здароўе11

Цяперашнія маладыя ў чатыры разы часцей хварэюць на рак аднаго месца. А маглі б аберагчыся

У людзей, народжаных у 1990-я, удвая большая рызыка захварэць на рак тоўстай кішкі і ў чатыры разы большая рызыка раку прамой кішкі, чым у дзяцей 1950-х. Даследаванне выявіла, чаму гэта так і што можна з гэтым зрабіць.

У перыяд з 2010 па 2019 год колькасць выпадкаў раку страўнікава-кішэчнага тракту вырасла на 14,8%. Рак прамой кішкі цяпер займае першае месца сярод прычын смерці ад раку ў мужчын ва ўзросце да 50 гадоў і другое месца — у жанчын гэтай узроставай групы. Большасць такіх відаў раку не звязаныя з атрыманымі ў спадчыну генетычнымі парушэннямі, піша Study Finds.

У амерыканцаў, якія нарадзіліся ў 1990-м, рызыка захварэць на рак прамой кішкі ў чатыры разы вышэйшая, а раку тоўстай кішкі — удвая вышэйшая, чым у тых, хто нарадзіўся ў 1950-м. Рак тоўстай кішкі з 2000 па 2017 стаў выяўляцца на 40% часцей сярод амерыканцаў, маладзейшых за 50 гадоў (8,4 выпадкаў на 100 тысяч чалавек супраць 5,9). Значна павялічыліся выпадкі ранняга з'яўлення і іншых відаў раку, звязаных са стрававальным трактам — падстраўнікавай залозы, страўніка і стрававода.

Даследчыкі выявілі, што на гэта ўплывае некалькі ключавых фактараў. Наймацнейшы фактар рызыкі — атлусценне. У людзей, у якіх індэкс масы цела вышэйшы за 30, рызыка ранняга коларэктальнага раку ўдвая вышэйшая.

Важныя і харчаванне ды лад жыцця, пішуць яны. На захадзе ядуць зашмат чырвонага мяса, перапрацаваных прадуктаў, белых булак і булачак і п'юць салодкія газіроўкі. У той час спажыванне садавіны і гародніны застаецца даволі нізкім, што павышае рызыку ўзнікнення раку. Алкаголь і курэнне таксама моцна ўплываюць на рызыку коларэктальнага раку. Уплывае на яго і маларухомы лад жыцця.

Яшчэ адзін фактар рызыкі — неалкагольная тлушчавая хвароба печані. Гэтае захворванне маюць ужо каля 25% дарослых па ўсім свеце, і хвароба распаўсюджваецца. Звязана гэта найперш з харчаваннем і ростам атлусцення.

Сістэмы аховы здароўя ў ЗША спрабуюць да гэтага адаптавацца. Аднак, зазначаюць аўтары, пры захаванні цяперашняй тэндэнцыі новае пакаленне непазбежна будзе хварэць на коларэктальны рак яшчэ больш і сутыкнецца з выклікамі, якіх раней не існавала.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Нешта забыліся дапісаць
    07.08.2025
    Што адзін з самых падазраваных фактараў - масавы прыём пераральных лекаў.
    Шмат праз кішэчнік працякае рознай хіміі.
    Таму рак.
    Але тая хімія трохі ратуе ад іншых хвароб.
    Таму не ўсё так адназначна.

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць