Свет55

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год

Галоўнай задачай для расійскай арміі на наступны год стане «захаванне і нарошчванне тэмпу наступлення ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі», заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў.

Разбураныя дамы ў выніку расійскай атакі ў Кіеве, 28 верасня 2025 года. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Ключавая задача на наступны год — захаваць і нарасціць набраныя тэмпы наступлення», — сказаў Белавусаў на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства 17 снежня.

Уладзімір Пуцін у на гэтым жа пасяджэнні заявіў, што калі Украіна адмовіцца ад размовы «па сутнасці», Расія сілай даможацца вызвалення «сваіх гістарычных зямель».

«Задача стварэння і пашырэння буфернай зоны бяспекі таксама будзе паслядоўна вырашацца», — сказаў ён.

«Мэты «СВА», безумоўна, будуць дасягнутыя, а Расія даможацца вызвалення сваіх гістарычных тэрыторый», — сцвярджае ён. 

Каментары5

  • Спадар
    17.12.2025
    Ага чулі --- "мы ешче не начіналі";)
  • Čakajе Маскоўскіх імперыялістаў vialiki kryz ŭ 2026
    17.12.2025
    Z naftaj nižej za $40 za baral, jany majuć surjoznuju prablemu.

    Biudžet na 2025 had pieršapachatkova różličvau $69,7/baral, paśla $56: nižej za $40 — surjozny ŭdar pa finansach
    Ačakany punkt biaźbitkovasci na 2025 had — $46 za baral: kožny baral prynоsіcь straty

    Čakajе Маскоўскіх імперыялістаў vialiki kryz ŭ 2026 hadzie.
  • Filipp
    17.12.2025
    "Расія сілай даможацца вызвалення «сваіх гістарычных зямель».'©
    Гэта спроба робіць добры твар, пры дрэннай гульні. Ці ён ужо забыў, што мэтай нападу было жаданне змяніць рэжым Зяленскага на Медведчукоўскі. За мест гэтага, ён ужо чатыры гады ўцюжыць Украіну, а рэжым Зяленскага і ныне там.
    "Это фіаско братан"©

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць