Грамадства11

Бяляцкі расказаў, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію

«Я даведаўся пра гэта ў калідоры СІЗА ад іншых зняволеных, якія стаялі і казалі, што «быццам бы табе далі Нобелеўскую прэмію».

Скрыншот відэа

Алясь Бяляцкі расказаў у інтэрв'ю DW Беларусь, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію.

«Я даведаўся пра гэта ў калідоры СІЗА ад іншых зняволеных, якія стаялі і казалі, што «як быццам бы табе далі Нобелеўскую прэмію». Праз некалькі хвілін, калі я сустрэўся з адвакаткай, яна сапраўды пацвердзіла гэтую навіну. І гэта было абсалютна нечакана для мяне. Хаця я быў у гэтым спісе вылучэнцаў на Нобелеўскую прэмію, якіх кожны год там больш за 200 асоб звычайна. Не адзін раз я ў гэтым спісе быў, але заўсёды былі вельмі малыя шанцы, улічваючы і колькасць людзей, і тыя праблемы, якія ёсць, якімі яны займаюцца.

@tokbelarus Бяляцкі расказаў, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію #тихановская #беларусь #новостибеларуси #марияколесникова #беларусьновости ♬ News Report Serious VTR(1406117) - howlingindicator

Гэта сапраўды было амаль немагчыма — атрымаць Нобелеўскую прэмію. Я ставіўся заўсёды да гэтага вельмі спакойна, як да чагосьці, чаго рэальна ніколі не будзе.

І калі гэта адбылося, я быў проста шакаваны. Я не паверыў спачатку. Гэтага не можа быць!»

Ён адзначыў, што прэмію далі «за той гераізм, я сказаў бы, масавы гераізм, які праяўлялі беларусы падчас масавых акцый 2020 года, жаданне свабоды, справядлівасці, якое выказалі мільёны беларусаў». А тое, што яе падзялілі прадстаўнікі беларускай, украінскай і расійскай грамадзянскай супольнасці, падкрэслівае кантэкст вайны, у якім мы знаходзімся.

Ці Нобелеўскі камітэт ужо звязаўся з Алесем?

«Яны зрабілі сваю заяву, і мы павінны звязацца з імі самі найбліжэйшым часам. Я вельмі ўдзячны Нобелеўскаму камітэту, за гэтую прэмію, за тое, што яны не забываліся ні пра мяне, ні пра маю сям'ю ўсе гэтыя тры гады, пакуль я знаходзіўся ў зняволенні».

Каментары1

  • Здоровья Беляцкому!
    15.12.2025
    Но поправлять здоровье в Норвегии (по адресу Нобелевского комитета мира) дороговато будет. Зубы - так точно надежнее лечить в Вильнюсе ;)

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?3

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць