Аўто99

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем

Увечары 3 снежня Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем інфармацыі, што на прадпрыемстве «Юнісон» нібыта запусцяць вытворчасць мадэляў Dongfeng пад маркай Zubr.

Мадэль Zubr Volat

«Гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай і не адпавядае рэчаіснасці.

Па стане на сённяшні дзень ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ніводнае прадпрыемства галіны не атрымала афіцыйнага дазволу альбо іншай дазвольнай дакументацыі на вытворчасць аўтамабіляў маркі Zubr.

Мы падкрэсліваем, што любыя публікацыі, якія сцвярджаюць адваротнае, з'яўляюцца неабгрунтаванымі і ўводзяць грамадскасць у зман», — заявіла Міністэрства прамысловасці.

Пры гэтым сайт zubr-auto.by пакуль працягвае працаваць, на ім пазначаныя цэны, прайс-лісты і кантакты. Абяцаюць нават крэдыт пад 1,9%, заўважае партал ABW.by.

Каментары9

  • Ідэі для назваў аўто з беларускім каларытам
    03.12.2025
    Прапаную назвы Статут (у гонар нашай першай Канстытуцыі - Статута ВКЛ), Скарына (у гонар нашага першадрукара), Князь (у гонар нашых князёў ВКЛ), Дрыкгант (у гонар нашых коней старажытнай пароды).

    Вось як апісвае Уладзімір Караткевіч дрыкгантаў у сваёй кнізе: «Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачамі, якія адлівалі ўглыбіні чырвоным агнём. Я ведаў, што гэткая парода вызначаецца дзіўнай трывалай, машыстай інахаддзю і пад час намёту імчыць вялізнымі скачкамі, як алень. Не дзіва, што ў тумане мне такімі вялізнымі здаваліся іхнія скачкі…»

    (Дарэчы, можна некалькі машын зрабіць калекцыйнымі, пафарбаваўшы ў раскрас коней-дрыкгантаў).

    «Конь дрыжаў ад ярасці. Маленькія вушы былі прыціснуты, белыя ноздры раздзьмуты... Высакародны белы дрыкгант, увесь у дробных плямах і смугах, як леапард».

    Дзяўчынам могуць спадабацца такія падарункі такой раскраскі.
  • маскоўскія напужаліся Кітаю
    03.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • мерыя напужала моцна нашы эліты
    03.12.2025
    Ідэі для назваў аўто з беларускім каларытам,
    " назваў аўто з беларускім каларытам"
    РБ так і робіць сёння, імерыя напужала моцна нашы эліты , 97% за незалежную РБ . ЗША ЦІСНІЦЕ МАЦНЕЙ ! Новы 1991 НА ШЛЯХУ !

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць