Грамадства66

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах

У гістарычным цэнтры Магілёва пачалі зносіць комплекс будынкаў былога хлебазавода №2. Прамысловыя карпусы, узведзеныя яшчэ ў 1930‑я гады, доўгі час стаялі закінутымі. Магілёўцы ўскладалі шмат спадзяванняў на гэтае месца, марачы пра модную лофт-прастору, як у сталіцы. Але гарадскія ўлады, відаць, далі карт-бланш чарговаму праекту, які ідзе насуперак закону.

Знос гістарычнага будынка хлебазавода №2 у Магілёве. Фота: тэлеграм-канал «Mogilev Online»

Паводле мясцовых медыя, хлебазавод №2 на завулку Мігая, 3 не функцыянаваў ужо больш за 15 гадоў. Гэты аб'ект — узор савецкага канструктывізму — перажыў вайну і доўгія гады карміў горад, аднак апошнія дзесяцігоддзі будынкі пуставалі, тэрыторыя была закінутай, а канструкцыі дайшлі да аварыйнага стану.

Знос ставіць кропку на надзеях гараджан ператварыць комплекс у культурны кластар. Пляцоўку аддаюць пад камерцыйную забудову.

Знос гістарычнага будынка хлебазавода №2 у Магілёве. Фота: тэлеграм-канал «Mogilev Online»
Знос гістарычнага будынка хлебазавода №2 у Магілёве. Фота: тэлеграм-канал «Mogilev Online»

Што менавіта з’явіцца на месцы хлебазавода, афіцыйна пакуль не абвешчана. Аднак раней паведамлялася пра інтарэс прыватных інвестараў і магчымую рэалізацыю шматфункцыянальнага комплексу David Plaza. Яго канцэпцыя была прэзентаваная ў пачатку года Магілёўскаму гарвыканкаму прыватным унітарным прадпрыемствам «ДАВІД Плаза», зарэгістраваным толькі ў ліпені 2024 года ў вёсцы Зацішша Вейнянскага сельсавета.

Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info
Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info

Мяркуючы па рэндарах, якія публікаваліся ў СМІ, David Plaza — гэта маштабны комплекс, які складаецца з двух вышынных аб'ёмаў, аб'яднаных агульным стылабатам, што зойме ўсю ўнутрыквартальную прастору. 

Вышыня найвышэйшага з аб'ёмаў дасягае каля 18 паверхаў. І гэта ў самым сэрцы гістарычнага цэнтра, побач з 2-3‑павярховымі камяніцамі XIX — пачатку XX стагоддзя.

Тэлеграм-канал «Спадчына» звяртае ўвагу на тое, што такія параметры груба парушаюць заканадаўства — вышыня перавышае дапушчальную адразу ў шэсць разоў.

Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Від з боку Першамайскай вуліцы. Фота: komkur.info
Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info

Згодна з праектам зон аховы гістарычнага цэнтра Магілёва, былы хлебазавод знаходзіцца ў межах ахоўнай зоны, у квартале тыпу II. У перыметральнай забудове такіх кварталаў забаронена ўзводзіць будынкі ў нехарактэрных для гістарычнага асяроддзя формах і вышэй за максімальную адзнаку даху прылеглых гістарычных дамоў.

Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info
Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info

А ўнутры такіх кварталаў — менавіта там, дзе плануюць размясціць David Plaza, — забаронена будаваць вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, што прыкладна адпавядае тром паверхам. Праект жа прадугледжвае каля 18 паверхаў.

Калі на месцы хлебазавода сапраўды паўстане гэты гмах, гэта будзе сведчыць пра тое, што інвестар атрымаў ад мясцовых уладаў карт-бланш на парушэнне зацверджаных рэгламентаў.

Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info
Праект шматфункцыянальнага комплексу David Plaza на месцы былога хлебазавода ў Магілёве. Фота: komkur.info

Магілёўцы ж хацелі бачыць на гэтым месцы рэканструяваны і адноўлены гістарычны будынак. Яшчэ ў 2018 годзе актыўныя гараджане збіралі подпісы пад петыцыяй за захаванне помніка і яго рэвіталізацыю.

Гараджане прапаноўвалі пайсці па шляху Мінска, дзе стары хлебазавод у Ракаўскім прадмесці ўдала трансфармавалі ў папулярную грамадскую прастору.

У Магілёве існавала ўнікальная магчымасць стварыць сапраўдны «Квартал мастацтваў». Лакацыя ідэальна падыходзіла для гэтай мэты, бо тэрыторыя заводу мяжуе з музеем Бялыніцкага-Бірулі, дзіцячай школай выяўленчых мастацтваў і музеем у гістарычным пажарным дэпо. Актывісты прапаноўвалі адкрыць у цэхах былога прадпрыемства «Музей хлеба» з пякарняй, галерэі, майстэрні для мастакоў і літаратурнае арт-кафэ.

Аднак голас грамадскасці пачуты не быў. Замест стварэння ўнікальнага турыстычнага аб'екта горад рызыкуе атрымаць чарговы дысанансны офісны цэнтр, які разбурыць гармонію гістарычнага цэнтра Магілёва, і без таго моцна прарэджанага і сапсаванага вайной і пасляваеннай забудовай.

Нагадаем, што ўлетку 2024 года ў Магілёве ўжо знішчылі адзін помнік індустрыяльнага развіцця — першую гарадскую электрастанцыю. На яе месцы таксама мусіць паўстаць чарговы жылы дом сумнеўнай архітэктурнай вартасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Хрыч
    02.12.2025
    Привыкайте...Минск вон изуродовали ылитным го..м по самое не могу...
  • Ё
    02.12.2025
    Хрыч, Магілёў пачаў раней
  • Ё
    02.12.2025
    Замест падземнай стаянкі вырашылі зрабіць яе на першым паверсе, а гандлёвы цэнтр на другім паверсе, пусціўшы людзей падымацца па бясконцай лесвіцы. Гэта проста геніальна тупая задума. Відаць, у праекта моцны карупцыйны пратэжэ, калі 18 паверхаў дазволілі дзе не можна, і дазволіі сэканоміць на падземным паркінгу.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць