Эканоміка66

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна

Пацікавіліся, колькі трэба грошай, часу і намаганняў, каб беларусу ўладкавацца дальнабойшчыкам у Еўропе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Доўгі шлях перад доўгай дарогай

Для таго, каб стаць дальнабойшчыкам у Еўропе і зарабляць у сярэднім каля 2000 еўра ў месяц, аднаго толькі жадання і пасведчання кіроўцы з катэгорыяй СЕ будзе недастаткова.

А калі і адпаведных катэгорый няма, то шлях да працы ў дальнабоі будзе даволі працяглы.

Для атрымання катэгорыі СЕ трэба мець не менш за два гады стажу па катэгорыі В і на момант атрымання пасведчання быць не маладзейшым за 21 год. Але за раз адвучыцца і атрымаць СЕ без катэгорыі С немагчыма.

Пры ўмове, што ў чалавека ўжо ёсць правы катэгорыі В, навучанне на катэгорыю С абыдзецца прыблізна ў 700—1000 рублёў. Курс доўжыцца паўтара месяца.

Здача экзамену ў ДАІ і іншыя выдаткі, уключаючы выдачу пасведчання кіроўцы, агулам каштуюць 3,42 базавай велічыні — з 1 студзеня 2026 года гэта будзе 154 рублі.

То-бок толькі навучанне і здача на катэгорыю С абыдзецца ў сярэднім у 1000 рублёў (каля 300 еўра).

Толькі пасля атрымання катэгорыі С можна ісці вучыцца на СЕ. Гэта яшчэ паўтара месяца навучання і 800—1200 рублёў за вучобу. Па завяршэнні трэба зноў здаваць іспыт у ДАІ і зноў плаціць (154 рублі з 2026 года). То-бок гэта яшчэ каля 1150 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Агулам атрымліваецца, што тым, хто мае катэгорыю В, на атрыманне СЕ давядзецца выкласці прыкладна 2200 рублёў — гэта каля 600 еўра — і закласці на гэта мінімум чатыры месяцы. Столькі грошай і часу пойдзе пры ўмове, што на абедзве катэгорыі атрымаецца здаць з першай спробы.

Людзі, якія нядаўна прахадзілі навучэнне, кажуць, што на ўсё пра ўсё — з улікам медыцынскай даведкі і магчымых пераздач — лепей закладаць паўгода і да 2500 рублёў (каля 740 еўра).

Далей — яшчэ даражэй

Але гэта толькі палова шляху: большая па часе, але меншая па выдатках.

Для працы ў Еўропе трэба атрымаць так званы 95‑ы код (Code-95) — сертыфікат, які дазваляе працаваць кіроўцам-міжнароднікам у Еўрасаюзе.

Цэны і тэрміны навучання разгледзім на польскім прыкладзе, бо менавіта ў Польшчы працуе большасць беларускіх дальнабойшчыкаў (каля 55 тысяч).

Калі чалавек атрымаў катэгорыю С пасля 9 верасня 2009 года і раней не праходзіў навучання па 95‑м кодзе, то яго чакае так званы доўгі курс. Апроч навучання, трэба атрымаць медыцынскую даведку і прайсці псіхатэсты — гэта каштуе каля 400 злотых (каля 95 еўра). Усё гэта робіцца выключна на тэрыторыі Польшчы.

Тэрмін навучання на працяглым курсе — адзін месяц. Падчас навучання кіроўцам тлумачаць, як выконваць рэжым працы і адпачынку, карыстацца тахографам, запаўняць CMR, мацаваць груз і іншыя неабходныя ў працы дальнабойшчыка аспекты.

Некаторыя кампаніі прапануюць частку навучання анлайн, але на практычную частку, медагляд, псіхатэсты і фінальны экзамен трэба будзе прыехаць у Польшчы асабіста.

Кошт навучання на працяглым курсе — 3000—3200 злотых (каля 700—750 еўра). Пасля заканчэння здаецца экзамен.

Апроч сертыфіката Code-95, які выдаецца тэрмінам на 5 гадоў, кіроўцу-міжнародніку патрэбная таксама карта кіроўцы для электроннага тахографа. Яна каштуе 172 злотыя (каля 40 еўра).

Атрымліваецца, што, выдаткаваўшы мінімум 600 еўра на атрыманне катэгорыі СЕ ў Беларусі, будучы дальнабойшчык мусіць заплаціць яшчэ каля 900 еўра за навучанне ў Польшчы. Але гэта толькі выдаткі на вучобу і частку адміністрацыйных працэдур. Да іх трэба дадаць праезд і пражыванне ў Польшчы і іншыя выдаткі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таму, маючы на сёння толькі катэгорыю В, трэба быць гатовым інвеставаць не менш як 2000 еўра толькі на тое, каб аплаціць навучанне і неабходныя дакументы для працы на фуры па ЕС. Закладваць на гэта варта мінімум 6‑7 месяцаў.

Для тых, хто ўжо мае катэгорыю С ці СЕ, шлях будзе прасцейшы. Асабліва, калі катэгорыя С была атрымана да 9 верасня 2009 года. У такім выпадку можна не толькі зэканоміць грошы і час на атрыманне катэгорый, але і значна спрасціць атрыманне сертыфіката Code 95. Кароткі курс праходзяць і тыя, хто раней ужо прайшоў працяглы курс.

Кароткі курс доўжыцца каля тыдня, каштуе 800—900 злотых (каля 200 еўра) і не патрабуе здачы экзамену.

Што на практыцы?

Чалавек, які сёлета адвучыўся на СЕ і знайшоў праз знаёмых фірму ў Польшчы, якая выконвае рэйсы толькі па Еўропе і гатовая браць людзей без досведу, кажа, што на навучанне і здачу экзамену ў Беларусі выдаткаваў пад 2500 рублёў.

Далей ён даслаў усе неабходныя дакументы для афармлення запрашэння на працу. Гатовае запрашэнне ён атрымаў праз два тыдні. Наступная задача — запісацца на падачу і атрымаць візу.

«Гэтая фірма прапануе паслугі па працаўладкаванні «пад ключ». У іх ёсць свае курсы па навучанні на 95‑ы код і нават свой інтэрнат, дзе можна жыць, пакуль будзеш праходзіць курс», — тлумачыць суразмоўца.

Па ягоных падліках, на ўсе неабходныя навучальныя і адміністрацыйныя працэдуры і аплату за пражыванне ў яго пойдзе 1650 даляраў (каля 1400 еўра).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Але гэта без уліку выдаткаў на візу, дарогу і пражыванне ў Польшчы падчас навучання», — дзеліцца падлікамі мужчына.

Усе гэтыя выдаткі ідуць за кошт ахвотнага ўладкавацца на працу. Па завяршэнні навучання фірма гатовая браць кіроўцаў на працу на наступных умовах.

На час стажыроўкі, якая ў залежнасці ад здольнасцей кіроўцы доўжыцца ад 1 да 4 тыдняў, зарплата будзе складаць 40 еўра за суткі.

Першы месяц пасля стажыроўкі — 2200 еўра. Другі месяц пасля стажыроўкі — 2400 еўра. З трэцяга месяца — 2600 еўра, і пачынаючы з чацвёртага — 2700 еўра (пры ўмове добрай працы без аварый).

Кіроўцам з досведам працы па Еўропе адразу прапануюць 90 еўра за суткі.

Працоўны графік прапануюць на выбар: 6/2, 8/3, 12/4 (дзе першая лічба — колькасць тыдняў у рэйсе, а другая — дома).

Пры гэтым пасля ўладкавання на працу беларускаму кіроўцу давядзецца замяніць беларускія правы на польскія, што таксама панясе дадатковыя выдаткі.

Іншы дальнабойшчык, які праходзіў увесь гэты шлях паўтара года таму, расказаў, што, маючы толькі катэгорыю В, ён выдаткаваў 3500 даляраў, каб пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Польшчы.

Каментары6

  • Не бухай!
    01.12.2025
    Работайте ребята... водители очень нужны.
  • Тирн Рам,Тирн Хлад
    01.12.2025
    А в итоге получить стресс от легковушек под передним мостом, геморрой, проблемы со спиной и шеей, проблемы с женой и другие проблемы от частого общения с опытными женщинами на стоянках.
  • Kierowca
    01.12.2025
    Самое главное категорию и визу получить. У меня ушло 3300€ от Визы до первой зарплаты. Это было 4 года назад.Но я делал все сам. Сейчас много какие фирмы обучают на 95 код, предоставляют жилье и какие-то деньги на первое время. В общем, теоретически приехав в Польшу с 200-300€ можно начать работать.

Цяпер чытаюць

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым2

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр1

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу10

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма9

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны21

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым2

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць