Грамадства4141

Беларуская актрыса «Спадкаемцаў» Даша Някрасава трапіла ў скандал у ЗША — супраць яе ўжо пішуць петыцыі

Актрыса Даша Някрасава, родам з Беларусі і вядомая па серыяле «Спадкаемцы», трапіла ў цэнтр новага палітычнага скандалу. Гэта адбылося пасля таго, як у эфіры яе падкаста «Red Scare» з’явіўся ультраправы публіцыст Нік Фуэнтэс.

Вынікі гэтай размовы «выліліся» ў тое, што з кінематаграфісткай скасавала кантракт амерыканскае талент-агенцтва Gersh. А зараз на платформе Change.org з’явілася петыцыя з патрабаваннем дэпартаваць актрысу і рэжысёрку з ЗША ў Беларусь, піша Reform.news.

Што здарылася?

Скандал выбухнуў пасля таго, як стары эпізод падкаста (загружаны ў кастрычніку) «Red Scare», які Даша Някрасава вядзе з культурнай аглядальніцай Ганнай Хачыян, раптам стаў вірусным у лістападзе. У эфіры ўдзельнічаў Нік Фуэнтэс, які з’яўляецца лідарам руху «Гройпераў» — сістэмы перакананняў, апісанай СМІ як расісцкая і антысеміцкая.

Падчас падкаста абмяркоўваліся тэмы іміграцыі, Канье Уэста і рост папулярнасці самога Фуэнтэса. Выданне The New York Times апісвала Фуэнтэса як «белага нацыяналіста», які заклікаў да выключна «пра-белага», хрысціянскага руху і заяўляў, што «арганізаванае яўрэйства» падрывае амерыканскую згуртаванасць.

У падкасце Някрасава не толькі абмяркоўвала Фуэнтэса, але і хваліла яго, кажучы: «Я такая прыхільніца, шчыра кажучы» («I’m such a fan, honestly.»). Акрамя таго, яны абмяркоўвалі «міжнароднае яўрэйства» і дапускалі абразлівыя стэрэатыпы не толькі ў дачыненні да яўрэяў, але і ў дачыненні да італьянцаў, азіятаў і іншых супольнасцяў.

Фота: Lexie Moreland/PMC

Кар’ера і мінулыя спрэчкі

Шырокую вядомасць Дашы Някрасавай прынесла роля Комфры Пэліц у хіт-серыяле HBO «Спадкаемцы» (Succession), дзе яна з’явілася ў дзевяці эпізодах як член PR-каманды Кендала Роя. Сярод іншых яе работ — серыялы «Містэр Робат», «Змяя», «Дзікінсан», фільм «Матэрыялістка», а таксама трылер «Жах на 61‑й вуліцы», які яна сама напісала і зрэжысавала. Адзначым, што «Жах на 61‑й вуліцы» быў прызнаны «Найлепшым поўнаметражным дэбютам» на Берлінскім кінафестывалі ў 2021 годзе.

Нягледзячы на паспяховую кар’еру, гэта не першы раз, калі выказванні Някрасавай выклікаюць спрэчкі. Раней у артыкуле The New Yorker яна была працытаваная антысеміцкімі і антыклерыкальнымі словамі:

«Францыск — не сапраўдны Папа, мы ўсе гэта ведаем. … Вы не пазбавіцеся ад яўрэяў. Яны інфільтравалі Царкву даўно».

Вынікі скандалу

Гэтым разам скандал набраў сур’ёзны абарот. З кінематаграфісткай скасавала кантракт амерыканскае талент-агенцтва Gersh. Прычым рэакцыя была вельмі хуткай — гэта адбылося літаральна на працягу некалькіх гадзін пасля таго, як рылзы з падкаста пачалі масава распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках. Таксама актрыса была выключана са складу ўдзельнікаў будучага фільма «Іканаборац» (Iconoclast). Прадзюсары адклікалі яе запрашэнне да таго, як быў падпісаны кантракт, каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву скандалу на праект.

І літаральна нядаўна на платформе Change.org з’явілася петыцыя з заклікам дэпартаваць актрысу ў Беларусь, адкуль яна родам. Аўтары петыцыі ў сваім звароце спасылаюцца на тое, што бацька Някрасавай прыехаў у ЗША па візе H-1B.

«Цяпер […] праграма H-1B спыняецца, і ўсе, хто атрымліваў іх у мінулым, будуць дэпартаваныя, нават калі яны атрымалі грамадзянства ЗША.

Мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем урад ЗША таксама дэпартаваць іх дзяцей, нават калі яны з’яўляюцца грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі, і пакорліва просім, каб першая дэпартацыя была сімвалічнай — дэпартацыяй невялікай інтэрнэт-знакамітасці Дашы Някрасавай», — абураюцца аўтары.

На дадзены момант петыцыя набрала каля 1500 галасоў.

Дар’я Някрасава нарадзілася ў 1991 годзе ў Мінску. Дзяўчыне было чатыры гады, яна разам са сваёй сям’ёй эмігравала ў ЗША і пасялілася ў Лас-Вегасе, штат Невада. На сёння яна паспяховая амерыканская актрыса кіно, тэлебачання і агучвання, кінарэжысёрка, сцэнарыстка.

Каментары41

  • Фуэнтэс, Някрасава, Лукашэнка
    18.11.2025
    Што іх ўсіх яднае? Антысемітызм. Відаць ім воду адключалі рэгулярна. ў Лукашэнкі яе, як і ўнітазу, да 40 гадоў у доме і не было. Пабачыў раскошу, гатэлі ў Менску на сесіі парламента не лічым, толькі калі заехаў у рэзідэнцыю.
  • Арбайтэн унд дісцыплінэн, Не ўсе дрэннае звязана ў Германіі з вядомым...
    18.11.2025
    Старо, як свет, гарэлка і нянавісць да яўрэяў першы прызнак дурасці і нізкага інтэлекта чалавека
  • K
    18.11.2025
    Ну, як я пагляджу, яна прама такі знаўца па ўсім пытанням. Кшталту, запытай усялякае, я табе растлумачу.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць