Свет22

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які адбывае прысуджаны яму вялікі тэрмін зняволення на радзіме, апублікаваў у фэйсбуку зварот да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У ім палітык сцвярджае, што крымінальныя справы ў Грузіі супраць яго завялі праз ягоную дзейнасць ва Украіне.

Міхаіл Саакашвілі

«У гэтым кантэксце абсалютна відавочна, што мае ганенні і мой лёс звязаны з вайной. Я грамадзянін Украіны і старшыня выканкама Нацыянальнай рады рэформаў, дзе меў гонар працаваць пад вашым кіраўніцтвам. Хачу папрасіць вас, як і ў 2019 годзе, калі вы вярнулі мне незаконна адабранае грамадзянства, уключыць мяне ў якасці былога старшыні Адэскай АДА, старшыні выканкама Нацыянальнай рады рэформаў, які незаконна ўтрымліваецца прарасійскім рэжымам Грузіі, у спіс цывільных ваеннапалонных гэтай вайны з адпаведнымі прававымі наступствамі.

Я ведаю, што ўкраінцы не кідаюць сваіх, і я разлічваю на вас», — піша Саакашвілі.

12 лістапада стала вядома, што Міхаіла Саакашвілі перавялі з бальніцы назад у турму. Апошнія тры гады ён правёў у клініцы з-за праблем са здароўем.

Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў кастрычніку 2021 года, калі ён вярнуўся, будучы ў вышуку, у Грузію напярэдадні парламенцкіх выбараў, і потым асудзілі на тры гады зняволення, потым яшчэ на тры.

У сёлетнім сакавіку яго асудзілі дадаткова ў агульным ліку на 12,5 гадоў па справах аб незаконным перасячэнні мяжы Грузіі і растраце дзяржаўных сродкаў. Нядаўна супраць яго і іншых грузінскіх апазіцыянераў распачалі чарговую крымінальную справу, таму тэрмін неўзабаве можа павялічыцца.

Каментары2

  • Сандро
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Арчил
    14.11.2025
    [Рэд. выдалена]

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць