«Зычу яму свабоды». Першая жонка Саакашвілі ўпершыню пабачылася з ім за час зняволення і сказала, што яны больш не разам
Першая жонка экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Сандра Рулафс наведала яго ў бальніцы, дзе палітык знаходзіцца пад вартай у Тбілісі.

54-гадовая былая першая лэдзі, якая афіцыйна дагэтуль замужам за Саакашвілі, падзялілася галоўнай высновай іх сустрэчы: больш яны не разам.
«Мне спатрэбіліся цэлыя два гады, перш чым я аказалася псіхалагічна гатовай і досыць упэўненай, каб паехаць і наведаць Мішу ў зняволенні. Пасля працяглай сустрэчы і шчырай размовы я магу сказаць, што мы больш не разам», — паведаміла Рулафс.
«Я зычу яму свабоды, здароўя і шчасця», — дадала яна.
Ад грамадзянкі Нідэрландаў Сандры Рулафс, з якой ён пазнаёміўся ў 1993 годзе, Саакашвілі мае двух ужо дарослых сыноў: Эдуарда і Нікалаза. Таксама ў яго ёсць адна дачка, Эліс-Марыя, ад грузінскай спявачкі Сафо Ніжарадзэ і другая, Жасмін, ад дэпутаткі «Слугі народа» Лізаветы Ясько.
Як вядома, пра свае стасункі Міхаіл і Лізавета публічна абвясцілі ў 2021-м годзе, што Сандра назвала нечаканым для сябе, а форму, у якой гэта было зроблена, «непрымальнай».
Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года, калі напярэдадні выбараў вярнуўся ў Грузію. Ён абвінавачваецца па некалькіх крымінальных справах. Па некаторых з іх Саакашвілі быў асуджаны да шасці гадоў зняволення яшчэ да вяртання ў Грузію. Праз стан здароўя ён знаходзіцца ў тбіліскай клініцы. Дактары кажуць пра кепскі стан палітыка. У лютым паведамлялася, што палітык важыў 67 кг — амаль на 50 меней, чым быў да зняволення.
Польскі лекар спрабаваў цішком вынесці біялагічны матэрыял Саакашвілі — грузінскія ўлады
У Грузію прыехалі дактары з Польшчы для медыцынскага абследавання Міхаіла Саакашвілі
Саакашвілі рассакрэціў пол і імя свайго чацвёртага дзіцяці
«Гэта яго ўкраінскі працяг». Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары