Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі рассакрэціў пол і абвясціў імя дзіцяці, якое нядаўна нарадзілася ў яго ва Украіне і мама якога, мяркуючы па ўсім, дэпутатка Ліза Ясько.
Зняволены Саакашвілі напісаў ліст галоўнаму рэдактару «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаевай, у якім пералічыў, чым для яго ёсць Украіна. У пераліку ён, у прыватнасці, адзначыў сваю дачку Жасмін, як піша выданне.
«…Што для мяне Украіна? Гэта важная частка майго жыцця і маёй барацьбы. Я правёў большую частку свайго свядомага жыцця ва Украіне. Цяпер я размаўляю на ўкраінскай [мове] ўжо лепш, чым на рускай.
Украіна — гэта мой дом у Кіеве, невялікая дзялянка зямлі ў Міргарадзе. Украіна — гэта мая асаблівая любоў горад Адэса. Украіна — гэта велізарная колькасць маіх сяброў, а з нядаўніх часоў Украіна — гэта мая маленькая дачка-ўкраінка Жасмін, якую я яшчэ не меў магчымасці ўбачыць і патрымаць на руках», — паведаміў экс-кіраўнік Грузіі і Адэскай вобласці.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Лізавета Ясько абвясціла, што стала мамай. Праўда, ні імя бацькі дзіцяці, ні імя самога дзіцяці дэпутат не паведаміла. Аднак пра яе раман з Саакашвілі было вядома з 2020 года.
Яшчэ год таму Саакашвілі абвясціў, што мае пазашлюбную дачку ад грузінскай спявачкі Соф'і Ніжарадзэ. Такім чынам, цяпер у экс-прэзідэнта Грузіі ёсць двое сыноў ад першай жонкі і дзве пазашлюбныя дачкі.
Цяпер Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў грузінскай турме, куды ён трапіў 1 кастрычніка 2021 года, калі вярнуўся ў Грузію. Ён абвінавачваецца па некалькіх крымінальных справах. Па некаторых з іх Саакашвілі быў асуджаны да шасці гадоў зняволення яшчэ да вяртання ў Грузію. Па стане здароўя ён знаходзіцца ў тбіліскай клініцы і ў судзе ўдзельнічае анлайн.
У лютым паведамлялася, што палітык важыў 67 кілаграмаў — амаль на 50 меней, чым да зняволення.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары