Нерухомасць11

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў

У Магілёве выстаўлены на продаж сапраўды ўнікальны аб’ект — вежа-бельведэр на даху жылога дома 1954 года пабудовы, які ёсць адным з нешматлікіх у горадзе прыкладаў пасляваеннай савецкай неакласікі.

Вежападобная частка дома па вуліцы Першамайскай, 46 у Магілёве, увянчаная бельведэрам, які можна набыць ужо цяпер. Фота: з сацсетак

Дом размешчаны па адрасе вуліца Першамайская, 46, на скрыжаванні з Ціміразеўскай — насупраць Мінскага рынку і сабора Трох Свяціцеляў. У будынку жыў вядомы акцёр і рэжысёр Валянцін Ермаловіч, пра што сведчыць памятная дошка на фасадзе.

Бельведэрам называецца надбудова ў выглядзе вежы з вялікімі аконнымі праёмамі, праз якія можна аглядаць наваколле. Яны часта ўпрыгожваюць сталінкі ў месцах, дзе архітэктары імкнуліся стварыць кампазіцыйную дамінанту. Напрыклад, вядомы бельведэр будынка КДБ у Мінску — так званая вежа Цанавы — замыкае перспектыву бульвара па Камсамольскай вуліцы.

Аб’ект прапануе набыць кампанія Savmet, якая бачыць у гэтым памяшканні патэнцыял для самых розных ідэй — ад панарамнага лаўнжа або віннага бара з відамі на Магілёў да стыльнай майстэрні, шоўрума або гасцявога дома прэміум-класа. Памяшканні ўжо спрабавалі прадаць у 2017 годзе, але беспаспяхова.

Планіроўка трох паверхаў аб'екта нерухомасці. Фота: Flagma

Агульная плошча кватэры з бельведэрам складае 47 м², аднак яна падзелена паміж трыма ўзроўнямі. Уваход знаходзіцца з пятага паверху, дзе няма вокнаў, а значную частку плошчы займае лесвіца. На сярэднім, шостым паверсе, ёсць два невялікія акны пад самай столлю — на вышыні амаль 4 метраў, але і там шмат месца з’ядае лесвіца, якая вядзе з ніжняга ўзроўню.

Каб падняцца ва ўласна бельведэр — на верхні ярус — трэба скарыстацца крутой металічнай лесвіцай і пралезці праз люк у столі. Магчыма, усе гэтыя пераходы можна было б замяніць адной кампактнай вінтавой лесвіцай.

47 м² плошчы падзелены паміж трыма паверхамі. Фота: Анлайнер

Плошча верхняга памяшкання сціплая — усяго 15 м², але вышыня столі дасягае 5,6 метра. Асаблівасцю бельведэра з’яўляецца тое, што на кожнай з васьмі сцен размешчаны па тры акны — дзякуючы гэтаму з вяршыні адкрываецца панарамны від на цэнтр Магілёва.

Кампанія таксама прапаноўвае магчымасць пашырэння да 200 м² на другім узроўні. Паводле чарцяжоў, гэта пашырэнне на шостым паверсе прапануецца зрабіць за кошт паддашкавай прасторы.

Эскізны праекта з надбудовай паўнавартаснага шостага паверха. Фота: Анлайнер
Планіроўка з эскізнага праекта з надбудовай паўнавартаснага шостага паверха. Фота: Flagma

Аднак каб ажыццявіць такі праект, прыйдзецца ахвяраваць гістарычным выглядам дома — знішчыць балюстраду і ўзвесці сцены над цяперашнім карнізам прыкладна на два метры.

Аб’ект ацэнены ў 52 тысячы даляраў. У камплекце з продажам прапануюцца планіроўка і прыклады магчымых дызайнерскіх рашэнняў — відавочна, згенераваных нейрасеткай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Андрусь
    08.11.2025
    Я б набыў. Калі б не Лукашэнка і яго хеўра.

    Зараз такое не купіш. Немэтазгодна.

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць