Нерухомасць33

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў

Будынак былога манастыра бернардынаў у Дуброўне набыў новы гаспадар. З электронных таргоў была прададзена старажытная пабудова ў Віцебскай вобласці.

Паводле інфармацыі «БУТБ-Маёмасць», у аўкцыёне ўдзельнічаў адзін пакупнік, які і набыў лот за сімвалічныя 44 рублі, піша Realt.by.

Памятнік архітэктуры знаходзіцца ў цэнтры мястэчка Дуброўна Віцебскай вобласці. Гэта — жывапісныя мясціны побач з Дняпром. Адлегласць ад Мінска — каля 240 кіламетраў.

Кляштар бернардынаў быў заснаваны ў 1630 годзе. Праз некалькі дзесяцігоддзяў драўляныя будынкі згарэлі ў пажары, а затым у 1809 годзе былі адноўлены князем Ксаверыем Любамірскім. Да нашых дзён дайшоў толькі двухпавярховы жылы корпус. У савецкі час у пабудове з чарапічнай дахам працавала школа, а потым будынак апусцеў.

Дарэвалюцыйная пабудова плошчай 456 квадратных метраў неаднойчы выстаўлялася на таргі — напрыклад, у мінулым годзе яе хацелі прадаць за 371 тысячу рублёў. Але паколькі пакупнікоў не было, пачатковы кошт былога манастыра знізілі да 42 рублёў, што і стала залогам поспеху

Новым уласнікам старажытнага будынка стала арганізацыя, якая аказвае паслугі ў галіне стаматалогіі і пратэзавання. Былыя манастырскія сцены плануецца адрэстаўраваць і размясціць у іх стаматалагічную клініку, арыентаваную на замежнікаў. Разам з будынкам новаму ўласніку дасталася ўчастак у 27 сотак. Яго перададуць у арэнду на 50 гадоў.

Каментары3

  • даведка
    30.10.2025
    Здание стоматология приобрела гораздо дешевле одного зуба для иностранцев...
  • Drill baby drill
    30.10.2025
    абы ў добрыя рукі, галоўнае каб будынак не разбурўся
  • .
    04.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі10

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць