Днём 5 жніўня на праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пяці аўтамабіляў, паведаміла мінская ДАІ.

Як паведамляецца, 67‑гадовы кіроўца аўтамабіля Renault рухаўся па праспекце Незалежнасці і каля скрыжавання з вуліцай Фогеля раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху. У выніку ён сутыкнуўся з аўтамабілямі Opel, Toyota, Volkswagen, а таксама з грузавіком МАЗ.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
У выніку здарэння ніхто з людзей не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Медыцынскі агляд засведчыў, што ў арганізме кіроўцы Renault алкаголю падчас аварыі не было.
Каментары