Ежа55

У Беларусі запусцяць лічбавую аўталаўку

У Беларусі плануюць алічбаваць перасоўны гандаль на сяле. Для вясковых жыхароў створаць дадатак «Аўтамагазін», які павінен спрасціць куплю прадуктаў і іншых неабходных тавараў у невялікіх і аддаленых населеных пунктах, піша «Мінская праўда».

У дадатку збяруць інфармацыю пра працу аўталаўкаў. Карыстальнікі змогуць атрымліваць push-паведамленні пра час прыбыцця машыны, магчымыя затрымкі, змены маршрутаў і раскладу.

Новы сэрвіс дазволіць дзяржаве адсочваць працу перасоўнага гандлю ў рэжыме рэальнага часу і кантраляваць выкананне сацыяльных стандартаў нават у самых аддаленых вёсках.

Для гандлёвых арганізацый лічбавізацыя таксама павінна спрасціць працу. З дапамогай дадатку плануюць аптымізаваць маршруты, скараціць прастоі тэхнікі і паменшыць колькасць халастых паездак.

Запуск дадатку запланаваны на канец 2027 года. Першымі яго пратэстуюць жыхары Гродзенскай вобласці. Пасля завяршэння тэставання праект плануюць маштабаваць і ўкараніць па ўсёй Беларусі.

Каментары5

  • цифровая автолавка
    12.08.2026
    "цифровая автолавка"-это электронная автолавка на экране компа, с "товарами" в виде картинок: заплатил за ананас и получил картинку ананаса.

    То, о чем идет речь-это онлайновый доступ к торговле автолавками
  • Янка
    12.08.2026
    "Запуск дадатку запланаваны на канец 2027 года."
    Адчуванне, што складанасць распрацоўкі анансаванай мабільнай аплікацыі не нашмат меншая ў параўнанні з распрацоўкай новай аперацыёнай сістэмы :)
  • Ёсік
    12.08.2026
    У далёкіх вёсках толькі і мараць аб дадатку, бо інтэрнэт лётае, 70-80 гадовыя жыхары маюць смартфоны, на якіх чытаюць саўбелку і глядзяць/слухаюць лукашэнку. Прывозьце туды якасныя тавары, і не падганяйце пры набыцьці, каб хутчэй ляцець да іншых старых.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць