Свет77

Нямецкі фермер выразаў на кукурузным полі Пуціна і Трампа

Фермер Бенядыкт Люнеман кожны год стварае лабірынты на адным са сваіх кукурузных палёў каля горада Сельм на захадзе Германіі. У гэтым годзе крыніцай натхнення паслужылі прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп, піша Deutsche Welle.

Палітыкі выяўленыя ў выглядзе двух немаўлят у падгузніках, пры гэтым амерыканскі прэзідэнт трымае ў руках мяч, які нагадвае зямны шар.

Хоць убачыць гэтую карціну можна толькі пралятаючы над полем, фермер падрыхтаваў і іншыя забавы для тых, хто прыязджае паглядзець на лабірынт асабіста. Напрыклад, наведвальнікам прапануецца прайсці віктарыну, якая павінна не толькі смяшыць, але і прымушаць задумацца.

«Калі глядзіш навіны, то часта дзівішся з таго, што вытвараюць Трамп і Пуцін», — адзначае фермер.

Лабірынт у Сельме можна наведаць на выхадных, ён застанецца да Хэлоўіна.

Каментары7

  • Аграмастацтва
    05.08.2026
    Дасціпна. Мы са снапоў сваё намалюем.
  • выразаў?
    05.08.2026
    загаловак нейкі злавешчы
  • відьма
    05.08.2026
    ён застанецца да Хэлоўіна.

    а што будзе на Хэлаўін?

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі47

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі31

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі47

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць