Культура44

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце

Энтузіясты распрацавалі інтэрактыўны каталог, прысвечаны айчыннай савецкай спадчыне другой паловы XX стагоддзя. Некалі велічныя будынкі і комлексы, спраектаваныя першымі імёнамі ў беларускай архітэктуры, сёння перажываюць адзін з найбольш цяжкіх перыядаў. 

Кінатэатр «Кастрычнік» у Баранавічах. Фота: belmodernism.by

База даных праекта belmodernism.by, як паведамляюць аўтары, ахоплівае перыяд з 1955 па 1991 год. Яны пазіцыянуюць рэсурс як даведнік для папулярызацыі мадэрнізму, які з'яўляецца паўнавартаснай часткай сусветнай гісторы архітэктуры.

Платформа прапануе гнуткую сістэму пошуку. Аб'екты падзеленыя на індывідуальныя і тыпавыя. Карыстальнікі могуць фільтраваць забудову па функцыянальным прызначэнні: жылыя дамы, інтэрнаты, адміністрацыйныя, спартыўныя і прамысловыя збудаванні. Асобныя блокі пошуку прысвечаныя праектным арганізацыям (напрыклад, «Белдзяржпраект» ці «Мінскпраект») і канкрэтным архітэктарам. У спісе ўжо фігуруюць імёны знакамітых Ігара Есьмана, Івана Боўта, Сяргея Філімонава і Сяргея Мусінскага.

Аб’екты на сайце. Скрыншот: belmodernism.by

Для кожнага будынка прадугледжана асобная інфармацыйная картка, дзе пазначаны год стварэння, бягучы стан аб'екта, дакладныя каардынаты з магчымасцю пераходу на мапу і галерэя сучасных фотаздымкаў. У візуальным каталогу ўжо прадстаўлены дзясяткі знакавых аб'ектаў. Сярод іх мінскія Палац спорту, кінатэатр «Масква», Палац тэнісу, 15‑ы корпус БНТУ («Караблік»), выставачны павільён «БелЭкспа», Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, будынак Міністэрства спорту і турызму, былыя майстэрні Саюза мастакоў (цяпер НЦСМ), Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі, а таксама будынкі заводаў «Інтэграл» і сродкаў комплекснай аўтаматызацыі.

Прыклад карткі аб’екта на сайце. Скрыншот: belmodernism.by
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Фота: belmodernism.by

Пры напаўненні карты стваральнікі абапіраюцца на матэрыялы Саюза архітэктараў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. На дадзены момант сайт belmodernism.by знаходзіцца ў рэжыме тэсціравання і неўзабаве стане даступным для шырокага выкарыстання.

З'яўленне такога праекта для фіксацыі і папулярызацыі спадчыны асабліва актуальнае на фоне таго, як дзяржава і забудоўшчыкі абыходзяцца з архітэктурай другой паловы XX стагоддзя. Як мы пісалі раней, практычна ніводны з айчынных шэдэўраў мадэрнізму не мае афіцыйнага ахоўнага статусу, а многія знакавыя будынкі незваротна знішчаюцца падчас зносаў або страчваюць свой арыгінальны выгляд падчас рэканструкцый з выкарыстаннем таннага керамаграніту і пластыку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • каментар
    05.08.2026
    Лічу, што былая дзяржаўная бібліятэка ім.леніна і філармонія павінны быць на сайце, а іх там няма. І цырк, і глаўпачтамт.
  • Жвір
    05.08.2026
    каментар , дык гэта ж не мадэрнізм...
  • Ё
    05.08.2026
    каментар , Мінская філармонія ? Па-першае гэта не мадэрнізм, па-другое гэта тыповы савецкі праект для (увага!) невялікіх савецкіх гарадоў, па-трэцяе яна не дабудаваная, па-цвёртае яна прымітыўная і страшная. Гэта даволі пасрэдны класіцызм. Загугліце напрыклад для параўнання філармонію ў Гомлі ці Запарожжы. Нават там лепей.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць