Свет22

Былой амбасадарцы Украіны ў ЗША Вользе Стэфанішынай выставілі абвінавачанне ў карупцыі

Уладзімір Зяленскі яе толькі заўчора звольніў. 

Вольга Стэфанішына. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Украіны 5 жніўня абвясцілі падазрэнне былой віцэ-прэм'ерцы і экс-паслу Украіны ў ЗША Вользе Стэфанішынай, піша РБК-Украіна. 

Праваахоўнікі падазраюць 40‑гадовую чыноўніцу ў незаконным абагачэнні і падачы недакладнай інфармацыі ў дэкларацыі.

Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны ўжо пачаў разгляд справы па абранні для яе меры стрымання. Адвакаты Стэфанішынай хадайнічалі пра правядзенне судовых пасяджэнняў у закрытым рэжыме.

Расследаванне ў дачыненні да Стэфанішынай трывае ўжо пэўны час: яшчэ ў канцы ліпеня НАБУ і САП правялі ў яе вобыскі. Дакладна не вядома, у чым яе вінавацяць. СМІ пішуць версію, што ў перыяд працы ва ўрадзе і дыпламатычным корпусе яна аформіла на сваякоў і давераных асоб шэраг элітных аб'ектаў нерухомасці, вартасць якіх значна перавышае яе афіцыйныя даходы.

Сама Стэфанішына раней адкідала абвінавачанні і сцвярджала, што нерухомасць была куплена яе бацькамі за кошт даўніх інвестыцый.

У панядзелак, 3 жніўня, стала вядома, што Зяленскі вызваліў Стэфанішыну ад пасады пасла ў ЗША. Стэфанішына ж паведаміла, што пайшла ў адстаўку па ўласным жаданні.

Каментары2

  • Калісці скончыцца вайна
    05.08.2026
    А пасля вайны аднаўленне краіны будзе. Тады і пры пасадах, і без наляцяць. Можа не час пра гэта, але так будзе. Як кажуць: хачу памыліцца, але наўрад ці.
  • Хмм
    06.08.2026
    Я уже даже не ухмыляюсь, когда очередных украинцев другие украинцы обвиняют в коррупции. Все ж понимают, что любую пару обвиняющий/обвиняемый можно поменять местами, и по-сути ничего не изменится?

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА29

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць