Здарэнні55

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках

Беларусы працягваюць дзяліцца ў сацыяльных сетках гісторыямі пра непрыемныя знаходкі ў шакаладнай прадукцыі фабрыкі «Камунарка». Адны пакупнікі выявілі ў шакаладнай плітцы запячатаную муху, іншыя — лічынак, што выклікала ажыўленую дыскусію пра якасць прадукцыі і ўмовы яе захоўвання.

Першай нагодай для абмеркавання стаў допіс карыстальніцы Threads пад нікам.equ..taha._. Дзяўчына расказала, што купіла шакаладку «Любімая Алёнка», аднак пасля адкрыцця ўпакоўкі заўважыла ў верхнім куце пліткі запячатаную муху, піша «Мінская праўда».

Паводле яе слоў, пасля такой знаходкі апетыт знік імгненна. На зварот пакупніцы аператыўна адрэагавалі прадстаўнікі фабрыкі. У кампаніі папрасілі прабачэння і паведамілі, што інфармацыю ўжо перадалі ў аддзел кантролю якасці, каб высветліць прычыны здарэння і не дапусціць падобных выпадкаў у будучыні.

Неўзабаве ў Threads з'явілася яшчэ адна публікацыя. Карыстальніца nnikki_v паведаміла, што набыла шакалад «Любімая Алёнка» з арахісам і выявіла ўнутры белых лічынак.

Пасля звароту на фабрыку ёй адказалі, што шакалад быў выраблены даволі даўно, таму прычынай маглі стаць неналежныя ўмовы захоўвання ўжо ў гандлёвай сетцы. Менавіта гэтае тлумачэнне выклікала ў карыстальнікаў найбольш пытанняў. Пад публікацыяй разгарнулася актыўнае абмеркаванне. Многія засумняваліся, што такія «сюрпрызы» маглі з'явіцца выключна праз умовы захоўвання.

Вось толькі некаторыя з каментароў:

  • «Добра, калі б шакалад проста пабялеў ці расплавіўся. Але адкуль чарвякі?»
  • «Калі ўпакоўка была цэлая, то якім чынам лічынкі маглі трапіць туды ўжо ў краме?»
  • «Атрымліваецца, прадукт быў заражаны яшчэ да пакупкі?»
  • «Пасля такога страшна адкрываць любую шакаладку».
  • «Затое натуральны прадукт — ніякіх штучных дабавак».
  • «Высокабялковы шакалад».
  • «Цяпер буду ўважліва глядзець на тэрмін прыдатнасці і стан упакоўкі».
  • «Вельмі непрыемна, асабліва калі купляеш прысмакі дзецям».

Частка карыстальнікаў, наадварот, выказала меркаванне, што такія выпадкі сапраўды могуць быць звязаныя з працяглым захоўваннем прадукцыі або парушэннем тэмпературнага рэжыму ў крамах. Іншыя адзначылі, што ніколі не сутыкаліся з падобнымі праблемамі і працягваюць купляць прадукцыю фабрыкі.

Каментары5

  • Кол
    05.08.2026
    На Камунарцы гэтая моль проста біч. Там ужо нават газацыю робяць, і ня могуць даць рады. Я некалі вярнуў каробку "Алёнкі" ў іх краму, дык яны там яшчэ на мяне абураліся, кшталту, дзе я такое знайшоў.
  • Хіцін і пратэін
    05.08.2026
    Там жа быў нейкі эксперт, што жадаў, каб усе на дыету з конікаў перайшлі.
    Вось мо на Камунарцы зараз працуе.
  • Вадя
    05.08.2026
    Неделю с небольшим тому выехал из Беларуси. Среди прочего, купил две шоколадки Аленка весом по 200грамм в индивидуальных плитксх внутри. В той, которая с орешками, были личинки с молью в каждой завертке. Хорошо ещё, что заглянул.. Выбросил обе

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць