Свет22

Жыхары Тэль-Авіва расцягнулі перад прылётам Трампа на пляжы велізарны банер «Дзякуй!», каб ён быў бачны з самалёта

Самалёт з Дональдам Трампам прызямліўся ў аэрапорце «Бэн-Гурыён» у Тэль-Авіве.

У аэрапорце яго сустрэлі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху з жонкай, прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, дачка амерыканскага прэзідэнта Іванка, яе муж Джарэд Кушнер, пасол ЗША ў Ізраілі Майк Хакабі, а таксама спецпрадстаўнік на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф.

На ўзлётна-пасадачнай паласе была расцеленая чырвоная дарожка, а кардоны ізраільскіх войскаў выстраіліся для прывітальнай цырымоніі.

Тэлеканал CNN апублікаваў кадры, знятыя з вышыні: перад візітам Трампа на пляжы ў Тэль-Авіве быў узведзены велізарны банер з надпісам «Дзякуй».

Далей плануецца:

  • 10:45 — сустрэча з сем’ямі закладнікаў.
  • 11:00 — выступленне ў Кнэсеце.
  • 13:00 — ад’езд з Ізраіля і вылет у Шарм-аш-Шэйх.
  • 13:45 — прызямленне ў Шарм-аш-Шэйху.
  • 14:30 — удзел у мірным саміце ў Шарм-аш-Шэйху разам з прэзідэнтам Егіпта ас-Сісі і іншымі кіраўнікамі дзяржаў.
  • 17:00 — ад’езд з Шарм-аш-Шэйха і вяртанне ў ЗША.

Сёння вызваляюць 20 ізраільскіх закладнікаў, якія засталіся жывымі, першыя сем ужо вызваленыя.

Каментары2

  • Thanks
    13.10.2025
    Дзякуй Богу за Трампа! Няхай усе атрымаецца!!!
  • Свабоду Палесціне
    13.10.2025
    А банеру “інагда не да законаў” не было там?

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць