Свет11

Авіякампанія ўвядзе плату за магчымасць адкінуць спінку крэсла

Канадскі лоўкостэр WestJet вырашыў браць з пасажыраў дадатковую плату за тое, што раней лічылася базавым камфортам, піша BILD.

WestJet ўводзіць новую схему пасадачных месцаў, якая ўжо выклікала хвалю крытыкі. 

У самалётах з'явяцца тры класы камфорту: 12 «прэміум-крэслаў» з рэгуляванай спінкай і падгалоўнікам, за якія давядзецца плаціць асобна, 36 месцаў з крыху большай зонай для ног, але без магчымасці адхіліць спінку і стандартная эканом-зона — без прасторы і без рэгулявання.

Прадстаўніца кампаніі Саманта Тэйлар заявіла, што новая кабіна «створана з клопатам пра кожны бюджэт» і прапануе «сучасны вопыт палёту».

«Фантазія авіякампаній не перастае мяне здзіўляць: яны нейкім чынам ствараюць у людзей уражанне, што тыя атрымліваюць больш, пераплачваючы. Але цяпер сітуацыя выглядае так: вы плаціце больш, каб атрымаць тое, што ў вас ужо ёсць», — пракаментаваў гэтае рашэнне прафесар авіяцыі ва Універсітэце Макгіла Джон Градэк.

WestJet — не першая кампанія, якая эканоміць на спінках крэслаў. У Еўропе многія лоўкостэры, уключаючы Ryanair і EasyJet, ужо ўсталявалі крэслы без рэгулявання.

Каментары1

  • Андрусь
    11.10.2025
    Зачапілі апошнія словы ў каментары прафесара авіяцыі: "вы плаціце больш, каб атрымаць тое, што ў вас ужо ёсць". Адразу бачна, што перакладалі з расійскай альбо расійскамоўныя. Бо чалавек са светапоглядам, сфармаваным праз беларускую мову пераклаў бы: "вы плаціце больш, каб атрымаць тое, што вы ўжо маеце". Розніца сэнсаў: "вы маеце адкідную спінку крэсла" - тут дзейнік (асноўны дзейны суб'ект) - "вы", выказнік - (што робіце?) "маеце", (маеце што?) "адкідную спінку крэсла" - дапаўненне; "у вас ёсць адкідная спінка крэсла" - дзейнік (асноўны дзейны суб'ект) - "адкідная спінка крэсла", выказнік (яна што робіць?) - "ёсць", а "вы" ў гэтай канструкцыі - дапаўненне - (ёсць у каго?) - "у вас". Адкуль яна ў вас "ёсць" - невядома, вы не актыўны дзейны суб'ект у гэтым працэсе. Вам яе дала за ранейшыя грошы авіякампанія, а цяпер авіякампанія вырашыла яе ж за тыя грошы ў вас забраць, а каб яна ў вас зноў была авіякампанія патрабуе ад вас яшчэ раз заплаціць.

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў10

Стала вядома, якой краіне перадаваў інфармацыю былы кіраўнік нямецкай разведкі6

Узброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, перасеклі мяжу і скралі камеры23

Вядучы трэйдар папярэдзіў пра рызыку росту цэн на нафту да $200 за бараль праз недахоп рэзерваў і танкераў

У Гродзенскі драмтэатр прыйшла маладая актрыса з Расіі. У тэатра кадравыя праблемы4

Каля Сочы шугануў пажар на судне ВІДЭА2

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць