Грамадства2828

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў

Сталічных «Гаюноў» вымушана адпраўляюць судзіць у рэгіёны.

Мінскі гарадскі суд страшна перагружаны палітвязнямі, канвеер працуе на шалёнай хуткасці і, здаецца, ужо не вытрымлівае нагрузку. Здараюцца дні, калі да 90% разглядаемых спраў — палітычныя.

Дзяржава хавае дакладную інфармацыю пра колькасць палітычных працэсаў, можна сабраць толькі ўскосныя звесткі. Ад пачатку года па ўсёй Беларусі было дададзена ў спіс «экстрэмістаў» 975 чалавек — адпаведна, усіх гэтых людзей ужо прапусцілі праз суды, іх прысуды паспелі ўступіць у законную сілу. Гэта значыць, што рэальна іх судзілі прыкладна ў кастрычніку 2024 — жніўні 2025 года, але, груба акругляючы, будзем лічыць іх сёлетнімі палітвязнямі.

фота: LookByMedia

Як падзялілася судовая нагрузка па рэгіёнах?

411 чалавек судзілі за палітыку ў раённых судах Мінска. Туды трапляюць палітвязні з лёгкімі крымінальнымі артыкуламі, як, напрыклад, удзел у пратэстах.

Яшчэ 235 чалавек асудзілі ў раённых судах Беларусі. Ізноў-такі, па лягчэйшых справах.

Усе абласныя суды ўзялі на сябе яшчэ 177 палітвязняў з цяжэйшымі артыкуламі.

І вось, нарэшце, Мінскі гарадскі суд, таксама з цяжэйшымі справамі. Тут, у адным судзе, ад пачатку года вынеслі прысуды 152 палітвязням. Прычым варта адзначыць, што калі любы чалавек, асуджаны ў раённых судах Мінска, піша апеляцыю, то яе будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Гэты разгляд дзяжурны, амаль заўсёды бессэнсоўны, але ўсё адно нейкую дадатковую нагрузку на судовую сістэму ён стварае.

Гаворка не пра тое, што суддзяў Мінскага гарадскога суда трэба пашкадаваць, не. Проста даводзіцца канстатаваць, што яны не спраўляюцца з такой колькасцю палітвязняў.

У лютым 2025 года сілавікі атрымалі доступ да бота праекта «Беларускі Гаюн». Пачаліся арышты па ўсёй краіне. У звычайнай сітуацыі расследаванне такіх крымінальных спраў павінна ўкласціся ў паўгода, пасля чаго іх перадаюць у суд. Закон даволі строга вызначае тэрміны, у якія павінен пачацца працэс.

Паўгода ад пачатку арыштаў прайшло, інфарматараў «Гаюна» масава судзяць ва ўсіх абласных судах — але толькі не ў Мінску.

Як стала вядома «Нашай Ніве», людзей, арыштаваных у сталіцы па гэтай вялікай справе, масава адпраўляюць судзіць у абласныя суды — бо суддзі Мінскага гарадскога суда не паспяваюць іх абслужыць. Гаворка не пра адзінкавыя сітуацыі, нам вядома пра больш за дзесяць такіх выпадкаў.

Гэта значыць, што палітвязняў павязуць перад судом у СІЗА абласных цэнтраў, а іх сваякам давядзецца катацца туды-сюды і на сам працэс, і на спатканні.

Больш за тое, з Мінскага гарадскога суда аддаюць у абласныя суды не толькі сталічных «Гаюноў», але і палітвязняў, абвінавачаных па некаторых іншых артыкулах.

Каментары28

  • Sihaumrik
    26.09.2025
    Не хвалюйцеся, Чалы вам жа растлумачыў: «мы нанесли ему смертельную рану». Так што пачакайце трошкі і да 2050 ён ад гэтай раны сканае.
  • Минчанин
    26.09.2025
    Не нажрутся .уки.
  • Paliašuk
    26.09.2025
    Палітвязні для лукі - таксама "таварная пазіцыя". Робіць "складскія запасы", засталося яшчэ код ТН ЗЭД на людзей прыдумаць. Ржавыя трактары ці МАЗы можна сваімі вачамі ля заводаў убачыць, а па палітычных чамусьці Белстат інфы не дае.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу65

Грамадствадапоўнена65

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план13

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу65

Грамадствадапоўнена65

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць