Свет22

Санду заклікала выбарцаў не паддавацца Расіі

Прэзідэнт Рэспублікі Малдова напярэдадні парламенцкіх выбараў у краіне звярнулася да выбарцаў з заклікам падтрымаць праеўрапейскія сілы, адзначыўшы, што Расія ўкладае вялікія сродкі для таго, каб прывесці да ўлады сваіх стаўленнікаў.

Як заявіла Майя Санду, Масква траціць «сотні мільёнаў даляраў», спрабуючы купіць галасы малдаўскіх грамадзян. Яна таксама адзначыла, што ў выпадку перамогі прарасійскіх сіл Малдова будзе адарванай ад Еўропы і можа стаць плацдармам для расійскіх аперацый у Адэскай вобласці Украіны, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Санду заклікала выбарцаў Малдовы не паддавацца Расіі. Лідары так званага Патрыятычнага блока, які ўлады Малдовы называюць прарасійскім, абвінавацілі Санду ў запалохванні жыхароў краіны. Яны назвалі ўрад марыянеткамі амерыканскага фінансіста Джорджа Сораса.

Раніцай у панядзелак паліцыя Малдовы правяла маштабныя рэйды, затрымаўшы больш за 70 чалавек па абвінавачванні ў падрыхтоўцы беспарадкаў пасля выбараў па ўказцы Расіі. Лідары апазіцыі абвінавацілі ўлады ў палітычных пераследах іх прыхільнікаў.

Выбары ў Малдове пройдуць 28 верасня. Асноўная барацьба на выбарах разгортваецца паміж кіроўнай праеўрапейскай Партыяй дзеяння і салідарнасці і Патрыятычным блокам, сфармаваным сацыялістамі, камуністамі і шэрагам іншых палітычных сіл.

У парламент таксама можа прайсці партыя «Альтэрнатыва», ад пазіцыі якой, магчыма, будзе залежаць, хто сфармуе будучы ўрад. Некалькі партый, якія, паводле меркавання малдаўскіх уладаў, былі звязаны з асуджаным у Малдове завочна бізнесменам Іланам Шорам, які жыве ў Расіі, не былі дапушчаныя да выбараў.

У Еўрасаюзе таксама папярэджвалі пра пагрозы расійскага ўмяшання ў выбары ў Малдове.

У Маскве гэтыя абвінавачванні адмаўляюць і, наадварот, абвінавачваюць ва ўмяшанні ЕС. Служба знешняй разведкі Расіі ў аўторак выступіла з заявай, што краіны Захаду хочуць «акупаваць» Малдову, а прадстаўнік МЗС Марыя Захарава назвала «паранояй» словы Санду пра магчымасць выкарыстання непадкантрольнага ўладам Малдовы Прыднястроўя для расійскага наступу на Адэскую вобласць. У той жа час у Расіі гучаць абвінавачванні на адрас уладаў Малдовы і Украіны ў падрыхтоўцы ўзброенай акцыі супраць сепаратыстаў у Прыднястроўі.

Каментары2

  • Адам
    23.09.2025
    Нiякiх "сепаратыстаў у Прыднястроўі" няма. Ёсць такiя ж самыя рашысты-акупанты як на Данбасе ў 2014 г.
  • Петруха
    23.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць