Грамадства22

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп

Прадстаўнік Прэзідэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы ў Мінску перадаў Аляксандру Лукашэнку ліст ад Дональда Трампа — стрыманы і дыпламатычны.

Ліст адрасаваны «прэзідэнту Рэспублікі Беларусь».

«Паважаны спадар Лукашэнка,

Меланія далучаецца да мяне ў тым, каб накіраваць вам найлепшыя пажаданні з нагоды вашага дня нараджэння.

Мы асабліва рады адзначыць выдатныя вынікі беларускай спартсменкі Арыны Сабаленкі, якая нядаўна ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку. Яна прадстаўляе сваю краіну найлепшым чынам, і мы ведаем, што вы павінны ганарыцца яе дасягненнямі.

Гледзячы наперад у наступны год, мы молімся за ваша здароўе і дабрабыт, а таксама за ўмацаванне сяброўскіх адносін паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі», — гаворыцца ў лісце

Джон Коўл асабліва адзначыў той факт, што прэзідэнт ЗША ў канцы падпісаў ліст «Дональд». «Ён вельмі рэдка падпісваецца сваім першым імем. Гэта асаблівы знак дружбы», — перадае словы прадстаўніка Трампа Белта.

Каментары2

  • Ёсік
    11.09.2025
    Ну ўсё, старому папёрла, хутчэй набывайце новы аэрбас, каб на адной запраўцы даляцець да дональда, бо хутка запросіць у госьці.
  • 3% у міня
    11.09.2025
    А я ат сібя магу перэдаць толька. Нет, ат сібя і ат Колі.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая31

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць