Нерухомасць33

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла

Апошнія гадоў дзесяць раён вакол станцыі метро «Грушаўка» — адна суцэльная будоўля. І калі пачыналі дывелаперы з асваення свабодных ад забудовы тэрыторый, то да 2020 года высветлілася, што далей без масавага зносу ніяк. На шляху гіганцкіх вышынных дамоў на тысячы кватэр стаялі нізкія сядзібы ў адзін-два паверхі, піша Onliner.by.

Участак зямлі ў межах вуліц Шчорса, Розы Люксембург, Фаніпальскай і праспекта Дзяржынскага жыў «пад сядзібамі» дзесяцігоддзямі. Сярод прыватных дамоў былі як дыхтоўныя катэджы, так і зусім кволыя пабудовы з платамі, сабранымі «з таго, што знайшлося». Адны ўладальнікі ўжо марылі хутчэй з’ехаць адтуль, атрымаўшы ўзамен кампенсацыю. Іншыя спрабавалі да апошняга адстаяць свае катэджы. Але экскаватары перамаглі ўсіх.

«Адкусваць» ад сядзібнага «пірага» пачыналі паступова. Першымі пайшлі дамы, што стаялі проста ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Паступова спецтэхніка рухалася ўглыб. І ў рэшце рэшт ад сядзіб амаль нічога не засталося. На мінулым тыдні экскаватар разбурыў апошні драўляны дом. Працэс паспела зняць карыстальніца TikTok пад нікам roza_linka0.

@roza_linka0 Чтобы построить дом, иногда нужна вся жизнь, а чтобы его снести, хватит 10 минут #дом#беларусь#сносзданий ♬ оригинальный звук - Nikola

Ад пабудовы, у якой прайшло жыццё не адной сям’і, цяпер засталася толькі куча смецця. Ды і тое ўжо амаль вывезлі.

А ўчастак? Участак гатовы да забудовы: ён практычна пусты. На сваім месцы пакуль застаецца толькі адзін прыватны дом — беласнежны, цагляны і даволі прасторны.

Як вядома, на месцы прыватнага сектара запраектаваны панэльны жылы комплекс. Яго асаблівасцю стане афармленне фасадаў пад фахверк.

Першы пробны варыянт ужо бачны: слупок на 16 паверхаў і 112 кватэр стаіць на сваім месцы. І, у адрозненне ад наступных пабудоў, кватэры ў ім будуць размеркаваны не сярод чаргавікоў. Метры дастануцца тым, чые сядзібы былі знесены.

А вось далей ужо наступіць час чаргавікоў. Для іх «зарэзерваваны» дамы на стылабаце (такую тэхналогію ўжо апрабавалі на ўчастку каля праспекта Партызанскага) — выглядае гэта даволі прыстойна. Прынамсі, на малюнку. 

Каментары3

  • Кошмааар
    09.09.2025
    Мярзотны дыктатар знішчае нашыя дамы. Дзякуй Богу, што ў Вільні хоць людзям пакідаюць хоць гэтыя халупкі ў цэнтры горада жыць. Дэмакратыя!
  • Sc Uliac'
    09.09.2025
    > так і зусім хліпкія --- ГЭтак і зусім хісткія
    хлипкий
    1) (непрочный, некрепкий) хісткі
    (дряхлый) драхлы
    2) (слабый, хилый) слабы, кволы
    (о человеке — ещё) недалужны

    >груда смецця. ---- груда(русо..) = купа; куча
  • Ліст з будучыні
    09.09.2025
    Патрохі ўся Беларусь пераселіцца ў вялікую вёску Мінск, а зямлю аддадуць кітайцам і пакістанцам і інш…

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі140

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць