Вайна1717

Начальнік расійскага Генштаба заявіў, што Расія будзе працягваць вайну

Начальнік Генеральнага штаба Расіі Валерый Герасімаў заявіў, што Расія працягне вайну супраць Украіны і будзе весці наступальныя дзеянні. Ён удакладніў задачы для войскаў на восеньскі перыяд, падвёўшы вынікі вяснова-летняй кампаніі 2025 года. Паводле яго слоў, «стратэгічная ініцыятыва цалкам належыць расійскай арміі».

Валерый Герасімаў. Фота: Sefa Karacan/Anadolu Agency via Getty Images

Герасімаў сцвярджае, што войскі Расіі цяпер кантралююць амаль усю Луганскую вобласць (99,7%), а таксама 79% Данецкай, 74% Запарожскай і 76% Херсонскай. Адначасова ён апраўдваў масавыя ракетныя ўдары па Украіне 28 і 30 жніўня, у выніку якіх у Кіеве загінулі 25 чалавек, у тым ліку дзеці. Афіцыйна ўдары нібыта наносіліся па «аб’ектах ВПК», але пацярпела цывільная інфраструктура.

Паводле розных ацэнак, пад кантролем Расіі цяпер каля 20% тэрыторыі Украіны, прычым большасць яе ўдалося захапіць ці задоўга да поўнамаштабнай вайны, ці ў першыя тыдні ўварвання. За 1010 дзён вайны РФ здолела заняць толькі каля 0,97% плошчы краіны.

Наступленне суправаджаецца велізарнымі стратамі. Вашынгтонскі CSIS ацэньвае страты Расіі прыкладна ў 1 мільён чалавек (250 тысяч загінулі, 400 тысяч сталі інвалідамі). Брытанская разведка падае падобныя лічбы, а паводле даследавання «Медузы» і «Медыязоны», заснаванага на аналізе Рэестра спадчынных спраў, па стане на канец жніўня 2025 года загінулі ўжо каля 220 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Падлікі The Economist паказваюць: летам 2025 года расійская армія траціла аднаго салдата за кожныя 0,038 км² прасоўвання. Пры такіх тэмпах выйсці да адміністрацыйных межаў акупаваных абласцей можна не раней за 2029 год, а поўны захоп Украіны заняў бы каля 89 гадоў.

Каментары17

  • Ну-ну
    30.08.2025
    Ну чо, ляпідарушкі? Як там з «плянам Рэйгана»? Як там у Алясцы ці ў Стамбуле? Удалося дамовіцца з маскоўскімі людажэрамі? Чо такія кіслыя?
  • Гарамбуш
    30.08.2025
    Понятное дело, что они будут продолжать. Представьте загубить столько народа и остановиться? Это самоубийственно для путинского режима
  • Замірыцца без перамір'я
    30.08.2025
    Трампон, але, спіш? Табе па вуснам водзяць

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць