Грамадства99

Латушка: Старшыня КДБ Вакульчык накіроўваў да мяне прадстаўніка на перамовы ў жніўні 2020-га

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка расказаў, чаму Лукашэнка ў свой час зняў старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча і старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка з пасадаў. І чаму праз пяць гадоў зноў вярнуў Вакульчыка.

Валерый Вакульчык (злева) і Іван Наскевіч. Фота: Tut.by, Наша Ніва

Згадваючы падзеі лета 2020-га года ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна», Мікіта Мелказёраў спытаў, ці пісаў альбо тэлефанаваў тады нехта з высокапастаўленых сілавікоў Паўлу Латушку, ці абмяркоўвалі яны нешта.

«Я скажу так, што супрацоўнікі КДБ нават інфармавалі пра маршруты перамяшчэння Лукашэнкі. Яны давалі інфармацыю, дзе можна блакаваць яго. То-бок КДБ не было лаяльна да Лукашэнкі», — адказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Латушка нагадаў, што пазней Лукашэнка зняў усіх старшынь аблвыканкамаў, а таксама дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, які адмовіўся далей уцягвацца ў прымяненне сілы.

Адносна тагачаснага старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча Латушка згадвае:

«Ён прыйшоў у кабінет — тады гэта была сустрэча ў кабінеце міністра ўнутраных спраў, — і паклаў на стол Лукашэнкі 25 крымінальных справаў супраць сілавікоў. І Лукашэнка, як распавядалі мне, мацернымі словамі прагнаў Наскевіча з кабінета, пазней ён быў звольнены».

Што тычыцца старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, то, як згадвае Латушка,

«Вакульчык накіроўваў мне прадстаўніка на перамовы ў жніўні [2020 года]. Я быў у Каардынацыйнай радзе ўжо. [Прадстаўнік Вакульчыка] мяне выклікаў на вуліцу, і была прапанаваная здзелка, што я павінен перастаць крытыкаваць Лукашэнку, нападаць на яго, ну і тады яны гарантуюць мне бяспеку. Я сказаў, што не. І, дарэчы, той чалавек сказаў: «Я казаў Вакульчыку, што Латушка не пагадзіцца». Ну, яны і сышлі».

Як расказвае Латушка са спасылкай на інсайдарскую інфармацыю, старшыня КДБ падаў Лукашэнку заяву аб адстаўцы характэрнага зместу:

«Я не выказаў вам абсалютную лаяльнасць, я не дзейнічаў так рашуча, як вы чакалі ад мяне».

«Лукашэнка прыняў гэтую адстаўку і накіраваў яго ў апалу на пяць гадоў у Брэсцкую вобласць памочнікам. І мы яго не бачылі, не чулі.

А зараз ён стаў прадстаўніком яго інтарэсаў у Савеце міністраў (у маі 2025 года Валерый Вакульчык заняў пасаду кіраўніка Апарата Савета Мінстраў — НН) на расійскія выклікі. То-бок Лукашэнка баіцца, і слушна баіцца, бо ён сам стварыў гэтую сістэму, што рускі ўплыў ва ўрадзе можа пашырацца, і яму трэба кантраляваць урад. Альбо ўрад можа выступіць супраць яго», —

даводзіць Латушка і тлумачыць:

«Давайце па сістэме ўлады. Вось хто кантралюе ўладу ў краіне? Сёння Лукашэнка, у яго ўсе інструменты. Калі яго няма, калі з ім дрэнны стан, хто можа прыняць кантроль над краінай? Толькі ўрад.

У нас прапісана [часовае выкананне абавязкаў кіраўніка дзяржавы старшынёй Савета Рэспублікі], але кантралюе дзяржаву ўрад. Качанава не кантралюе дзяржаву, у яе няма сістэмы. Падпарадкоўваюцца ўсе каму? Ураду, міністрам — і пайшло па сістэме.

Старшыні аблвыканкамаў пойдуць пад Качанаву? Не, яны пойдуць пад урад. Таму Лукашэнка баіцца, што ўрад можа ў нейкі момант стаць супраць яго альбо выконваць нейкія прарасійскія інтарэсы. Вось дзве рызыкі, чаму ён паставіў Вакульчыка, які прайшоў фільтрацыю праз гэтыя пяць гадоў».

Каментары9

  • даведка
    30.08.2025
    Вопрос, конечно, интересный, под кого пойдут генералы: Кочанову или Петкевич.
    Кочанова русская по национальности, а вот русский муж-спецслужбист у Петкевич.
  • даведка
    30.08.2025
    Учитывая, что перед Вакульчиком в аппарат правительства поставили отставника из службы безопасности Лукашенко, то он не слишком-то и доверяет тому Вакульчику.
  • Што за спіс?
    30.08.2025
    Хто гэтыя людзі?

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць