Свет1616

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа

Камісія міністраў па пытаннях нацыянальнай бяспекі (ваенна-палітычны кабінет) Ізраіля ўхваліла прапанову прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаніягу аб разгроме ХАМАСа, паведамляе Newsru.co.il cа спасылкай на канцылярыю кіраўніка ўрада.

Фота: Amir Levy/Getty Images

ЦАХАЛ падрыхтуецца да ўсталявання кантролю над горадам Газа, адначасова забяспечваючы гуманітарную дапамогу грамадзянскаму насельніцтву па-за зонамі баявых дзеянняў.

Кабінет большасцю галасоў прыняў пяць прынцыпаў завяршэння вайны:

  • 1. Раззбраенне ХАМАСа.
  • 2. Вяртанне ўсіх закладнікаў — і жывых, і загінулых.
  • 3. Дэмілітарызацыя сектара Газы.
  • 4. Ізраільскі кантроль бяспекі ў сектары Газы.
  • 5. Фарміраванне альтэрнатыўнага грамадзянскага кіравання, не звязанага ні з Хамасам, ні з палесцінскай адміністрацыяй.

«Пераважная большасць міністраў палічыла, што альтэрнатыўны план, прадстаўлены Кабінету, не забяспечыць ні разгром ХАМАСа, ні вяртанне закладнікаў», — адзначаецца ў паведамленні канцылярыя кіраўніка ўрада Ізраіля.

У ходзе пасяджэння «вузкага» Кабінета міністраў па палітыцы і бяспецы кіраўнік генштаба ЦАХАЛа генерал-лейтэнант Эяль Замір прадставіў палітычнаму кіраўніцтву дзве альтэрнатыўныя магчымасці пашырэння ваеннай аперацыі ў сектары Газы: поўная заваёва ўсёй тэрыторыі сектара ці ж атачэнне сектара з рэгулярнымі кропкавымі рэйдамі — вайна на знясіленне ХАМАСа.

Карта Сектара Газа. Wikimedia Commons

Замір спадзяваўся пераканаць кіраўніка ўрада прыняць больш умераны план вайны на знясіленне ХАМАСа. Замір падкрэсліваў, што ў вайскоўцаў няма магчымасці гарантаваць бяспеку закладнікаў у выпадку ваенных дзеянняў у зоне, дзе тэрарысты ўтрымліваюць выкрадзеных Ізраільцян. Акрамя таго, ізраільскія вайскоўцы, як рэзервісты, так і тэрміновікі, выматаныя пасля амаль двух гадоў найцяжэйшых ваенных дзеянняў, абсталяванне мае патрэбу ў абслугоўванні і абнаўленні.

Кіраўнік урада Біньямін Нетаніяху настойваў на тым, што ўсе прынятыя дагэтуль намаганні не прывялі да вызвалення закладнікаў, таму неабходна ісці на іншыя крокі. Акупацыі сектара Газы патрабавалі і найбольш жорстка настроеныя міністры-Ітамар Бэн-Гвір і Бецалель Смотрыч.

Паралельна з абмеркаваннем захопу сектара Газы пасярэднікі аказваюць ціск на ХАМАС, патрабуючы вяртання за стол перамоваў і праявы максімальнай гнуткасці, паколькі «акно магчымасцяў» хутка зачыніцца.

Каментары16

  • Skarbnik
    08.08.2025
    ...асяроддзе сектара з рэгулярнымі кропкавымі рэйдамі... атачэнне з адраснымі
  • бибиджан
    08.08.2025
    еще больше жизней будет закопано в песок зазря
  • Нуль
    08.08.2025
    бибиджан, зазря будут закопаны все погибшие за эту войну, если Хамас останется у руля

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць