Культура11

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта аднавіліся на ютубе

Папярэдні выпуск быў у маі.

Скрыншот відэа

Праз некалькі гадоў перапынку «Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта вярнуліся на ютуб. Першы выпуск быў у маі 2025 года — ён быў прысвечаны Гервятам Гродзенскай вобласці. Відэа сабрала больш за 70 тысяч праглядаў.

Неўзабаве на вядучага абрынулася крытыка прарасійскіх актывістаў. Да цкавання далучыўся і дэпутат Вадзім Гігін, які ў свой час прыклаў руку да таго, каб праграму прыбралі з эфіру Белтэлерадыёкампаніі.

Некалькі месяцаў на ютуб-канале Жыгамонта нічога не выходзіла.

Але ў канцы ліпеня ўсё ж дадаўся новы выпуск. Жыгамонт завітаў у Якубенкі і Задарожжа (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць).

Праграма «Падарожжа дылетанта» — гэта відэапраект, у якім Юрый Жыгамонт падарожнічае па розных беларускіх мясцінах, расказвае пра мінулае, архітэктуру, адметнасці, традыцыі, мясцовыя легенды і духоўную спадчыну. Робіць вядучы гэта з вялізарнай цеплынёй і павагай да беларускай культуры.

Каментары1

  • Глос з над Немна
    01.08.2025
    Цiкава было даведацца, што расейскi пiсьменнiк Аляксандар Грын меу сапрауднае прозвiшча Грынеускi, а ягоны род паходзiу з Глыбоччыны!
    Таксама цiкава было прачытаць надпiс на сцяне мясцовага касцёла аб яго фундатары: *Krol polski Zygmunt III Waza*, але а нi слова аб тым, што гэны "круль" быу таксама i "вялiкi князь лiтоускi"...

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць