Свет44

Макрон і Мерц хочуць абмеркаваць з Зяленскім барацьбу з карупцыяй

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон хочуць абмеркаваць з украінскім прэзідэнтам яго спрэчныя рашэнні аб падпарадкаванні генеральнаму пракурору незалежных антыкарупцыйных органаў, піша Bild.

Злева направа — Дональд Туск, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, Фрыдрых Мерц. Фота: Х / Andrii Sybiha

«Прэзідэнт Макрон і федэральны канцлер былі аднадушныя ў тым, што яны будуць актыўна весці перамовы з украінскім прэзідэнтам па пытанні барацьбы з карупцыяй», — заявіў прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфан Карнеліус.

І Мерц, і Макрон лічаць, што цяпер ва Украіне прымаюцца важныя рашэнні, якія вызначаюць шлях краіны ў кірунку Еўрапейскага Саюза, перадае іх пазіцыю Карнеліус. Ён таксама дадаў, што Мерц і Макрон доўга абмяркоўвалі ваенную абстаноўку ва Украіне і далейшую ваенную падтрымку.

Каментары4

  • гамон
    24.07.2025
    Знясла курачка Украіна карупцыю. Ды не прастую, а залатую. Біў-біў Парашэнка, не разбіў (яшчэ большая вырасла). Біў-біў Зяленскі, не разбіў ("вясна прыдзе, саджаць будзем"). Хай сабе мірны час, але пры вайне красці гэта ўжо па-за межамі.
  • Антыкарупцыянер
    24.07.2025
    Калі нават лекар чакае ад пацыента грошай на гарбату. А ён у сваю чаргу гатовы гэтыя грошы даць, пра якую Эўропу можа ісці гаворка
  • Зеленскі ўсё робіць як трэба
    24.07.2025
    Падчас вайны ніякіх структур з мутным падпарадкаваннем быць не павінна, ад іх адна шкода.
    ўсе павінна быць іерархічна, цэнтралізавана і жорстка.
    А калі хто нешта скраў - дык куля яму лепшы пракурор.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць