Свет

Расія пашырыла сваё прадпрыемства па вытворчасці стратэгічных бамбавікоў

Расія значна пашырыла Казанскі авіяцыйны завод імя Гарбунова, дзе вырабляюцца і мадэрнізуюцца стратэгічныя бамбавікі, у тым ліку носьбіты ядзернай зброі, як, напрыклад, Ту-160. Паводле фінскага выдання Yle, гэта пацвярджаюць спадарожнікавыя здымкі.

Казанскі авіяцыйны завод імя Гарбунова. Фота ілюстрацыйнае

Узімку на тэрыторыі завода з’явіліся новыя вялікія вытворчыя карпусы, адзін з якіх дасягае 320 метраў у даўжыню і займае амаль 19 000 м² — гэта прыкладна тры футбольныя палі.

Мадэрнізацыя адбываецца ў межах праграмы коштам каля 1 мільярда еўра, накіраванай на развіццё вайсковай і цывільнай авіяцыі. Але праект сутыкаецца з цяжкасцямі — з-за санкцый і дэфіцыту кваліфікаваных кадраў не атрымліваецца выконваць графікі паставак.

Казанскі завод — ключавое прадпрыемства для расійскай абарончай прамысловасці, бо толькі ён здольны аднавіць або вырабіць новыя стратэгічныя самалёты пасля панесеных страт. Напрыклад, у чэрвені каля 30% расійскай стратэгічнай авіяцыі было пашкоджана або знішчана ўкраінскімі ўдарамі падчас аперацыі «Павуцінне».

Аналізуючы сітуацыю, вайсковы эксперт Марка Эклунд з Фінляндыі адзначае: нягледзячы на будаўніцтва новых вытворчых плошчаў, гэта не вырашае сістэмных праблем галіны. Расія працягвае выпускаць маральна састарэлыя мадэлі, што сведчыць пра яе тэхналагічнае адставанне ад ЗША.

У 2024 годзе завод змог паставіць толькі два Ту-160М2 і два Ту-160М, а таксама мадэрнізуе Ту-22М3, якія выкарыстоўваюцца для запуску крылатых ракет па Украіне.

Акрамя вайсковых задач, завод займаецца і цывільнай авіяцыяй — у прыватнасці, Ту-204 і Ту-214. Але і тут вынікі сціплыя: пры наяўнасці кантракту на 23 Ту-214 у 2025 годзе пабудаваны толькі адзін.

Нягледзячы на санкцыі, Расія за апошнія гады змагла набыць авіяцыйныя камплектуючыя на суму каля мільярда еўра, карыстаючыся абыходнымі схемамі. Але цяпер, паводле Yle, гэтыя шляхі становяцца ўсё менш эфектыўнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць