Грамадства1212

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў і выкладчыкаў ВНУ зноў закрануў тэму тыктоку, піша БелТА.

Гаворачы аб рабоце сістэмы адукацыі, ён расказаў, што некаторыя педагогі скардзяцца ў тыктоку на неабходнасць наведваць вучняў дома або крытычна выказваюцца пра іншыя аспекты работы.

«Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі, настаўнікі. Адзін напісаў, а іншыя рэагуюць: «вось, прымушаюць да вучняў дадому хадзіць, а там алкашы такія-сякія, як туды зойдзеш…», — прывёў адзін з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што падобныя наведвання неабходныя ў працы настаўнікаў. Бо для таго, каб паспяхова перадаваць веды, трэба бачыць студэнта, вучня не толькі на лекцыях і ўроках, але і ведаць, якая сітуацыя ў яго дома, ведаць бацькоў.

Лукашэнка закрануў яшчэ адно пытанне запаўнення настаўнікамі разнастайных дакументаў. «Па дакументах рашэнні прыняты ўсе. Таму не выдумляйце нічога на месцах, — падкрэсліў ён. — Калі вас прымушаюць рабіць не тое (што прадугледжана па пасадзе) — вось міністр адукацыі, кіраўнік Адміністрацыі — да яго. Ніякай бюракратыі быць не павінна. Усё павінна быць па-чалавечы і нармальна».

Таксама Лукашэнка заявіў пра неабходнасць абкошвання ўчасткаў каля дома.

«Калі хтосьці не гатовы абкошваць свой участак і пяць метраў суседняга, калі там бабулька… гэта не да мяне. Я гэта не вельмі разумею. Я прэзідэнт, і мне (калі) трэба — абкосяць, але я з касой хаджу і нічога ў гэтым ганебнага не бачу».

«Таму, калі будзеце ў тыктоках чагосьці папісваць, вы памятаеце гэта: усюды патрэбная праца, — падкрэсліў ён. — Вы людзі працавітыя. У Палац Незалежнасці два з паловай дзясяткі ўсяго толькі з мільёнаў трапілі не проста так, а таму што вы і вашы выкладчыкі заслужылі гэта».

Закрануў ён зноў і тэму бульбы.

На яго думку, многім варта было б самастойна высаджваць на прысядзібных участках гэтую культуру, каб потым ранняй вясной не скардзіцца на недахоп бульбы ў крамах.

«Калі я пакрытыкаваў вас за тое, што вы, маючы лецішча, дзве-тры баразёнкі, не высадзілі бульбы і ў вас няма бульбы ў сакавіку месяцы, ну прабачце, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Я карыстаюся такім прынцыпам: перш чым у кагосьці камень кінуць або пакрытыкаваць, перад люстэркам устань і паглядзі на сябе. Заўсёды карыстаюся гэтым прынцыпам. На сябе паглядзіце. Глядзіце ў жыцці, што вы зрабілі і што не зрабілі, што вам трэба будзе зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

Каментары12

  • TyrOksa
    20.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • лесавик
    20.06.2025
    В соседней Литве люди уже давно забыли, что такое выживание за счёт дачи. А тут 90-е никуда и не уходили.
  • Тык тыкаліся
    20.06.2025
    Вёскі вымерлі, народ вымірае, маладыя бягуць з краіны. Всем работаць за дарма, а грошы мне ў сям'ю. Пабачыў на сябе.

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў18

Клічко ўпершыню выказаўся пра смерць былой нявесты Хейдэн Панецьер2

У Беларусі арыштавалі літоўскага бізнэсмена7

Прапагандыст Рачылоўскі кардынальна змяніў імідж ФОТАФАКТ40

Расіянку шпіталізавалі ў Мінску праз моцны перабор з энергетыкамі1

Памёр Аляксей Смалякоў5

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць