Вайна11

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе

Расія не наносіць удары па жылых кварталах у Кіеве, а б’е па «ваенных заводах», заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Так ён пракаментаваў атаку 17 чэрвеня на дзевяціпавярховы дом у ўкраінскай сталіцы, у выніку якой загінулі 23 мірныя жыхары, а яшчэ 134 пацярпелі.

«Удар быў не па жылых кварталах, а па аб’ектах абаронна-прамысловага комплексу [Украіны]», — сказаў Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў у рамках Пецярбургскага эканамічнага форум.

Пры гэтым ён паставіў пад сумнеў, што заходнія журналісты маглі бачыць момант траплення расійскай ракеты ў жылы дом. «Калі б вашы журналісты бачылі, як былі знішчаныя нашымі ракетамі цэлыя жылыя кварталы, яны наўрад ці маглі б вам пра гэта нешта сказаць. Яны б не засталіся ў жывых. Калі яны нешта і бачылі, дык бачылі збоку», — сказаў Пуцін, звяртаючыся да галоўнага рэдактара навінавай службы па Еўропе і Афрыцы агенцтва Associated Press Джэймса Джордана.

Паводле слоў Пуціна, расійская армія займаецца «дэмілітарызацыяй» Украіны і ракетнымі ўдарамі пазбаўляе краіну «магчымасці мець пагрозлівыя для Расіі ўзброеныя сілы».

Каментары1

  • Ёсік
    19.06.2025
    Так на Адольфа Г. падобны. Ніколі яны не прызнаюць таго, што твораць. Там на дыване дрон быў, а гэта небясьпечна для расеі. І хоць ты яму між вушэй калуном лясьні, будзе маніць.

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць