Грамадства

У Мінпрацы патлумачылі, што будзе з пенсіямі і дапамогамі, калі базавы рахунак у банку не адкрыты да 20 чэрвеня

З 1 ліпеня 2025 года пенсіі і дапамогі, якія выплачваюцца беларусам органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, будуць пералічвацца на базавыя рахункі, адкрытыя ў банках

Звярнуцца ў банк для афармлення базавага рахунку або пераафармлення цяперашняга разліковага рахунку ў базавы трэба было да 20 чэрвеня 2025 года, каб у ліпені без праблем атрымаць пенсію або дапамогу. Пра тое, што адбудзецца з выплатамі, калі чалавек спазніўся з адкрыццём базавага рахунку, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Мінпрацы і сацабароны Беларусі Алена Гомарава, піша БелТА.

«Калі рахунак усё ж такі будзе адкрыты пазней, то грошы не згараць, а будуць выплачаны ўжо пасля адкрыцця рахунку», — падкрэсліла Алена Гомарава.

Атрымліваецца, што выплаты прыпыняюцца да моманту адкрыцця базавага рахунку, але грошы не знікнуць — іх пералічаць пазней.

Спецыяліст адзначыла, што ніхто не мае права прымусова адкрываць рахунак на чалавека.

Для адкрыцця базавага рахунку можа быць выкарыстана генеральная даверанасць, калі ў дакуменце прапісаны такі функцыянал.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць