Свет88

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Як сцвярджае вядомы ізраільскі журналіст Аміт Сегал, Ізраіль дамогся эфекту раптоўнасці з дапамогай тонка прадуманай аперацыі па дэзынфармацыі. У ёй узялі ўдзел ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша Bild.

Біньямін Нетаньяху і Дональд Трамп у Белым доме 7 красавіка 2025 года. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images 

«Перад нападам на Іран была праведзена аперацыя па ўвядзенні ў зман, якая ўключала медыйныя і дыпламатычныя элементы — як на ўнутраным, так і на знешнім узроўні. У ёй удзельнічалі розныя актары», — расказвае Сегал.

Па даных партала Axios, публічныя засцярогі Трампа адносна магчымай атакі Ізраіля па Іране былі часткай спектакля:

«Трамп і ягоныя дарадцы толькі рабілі выгляд, што не ўхваляюць атаку — на справе ж яны не пярэчылі».

Ізраіль мэтанакіравана распаўсюдзіў чуткі, быццам Трамп хоча прадухіліць атаку. Сам Трамп таксама заявіў, што Ізраіль можа нанесці ўдар, але не ў найбліжэйшай будучыні, і што ЗША па-ранейшаму імкнуцца да дыпламатычнага рашэння.

Паколькі схаваць падрыхтоўку ў такім маштабе было немагчыма, Ізраіль выбраў тактыку «схавайся ва ўсіх навідавоку», тлумачыць Сегал. Калі немагчыма нешта ўтаіць — кажы пра гэта адкрыта ў разліку на тое, што іранцы падумаюць: «Сабака, які гучна брэша, не кусае». Так Ізраіль пераканаў іранцаў, што напад (пакуль што!) не пагражае.

Па словах Сегала, яшчэ адным элементам усыплення пільнасці Тэгерана стала прызначаная на 15 чэрвеня сустрэча спецпасланніка ЗША Стывена Уіткафа з іранскімі дыпламатамі.

Акрамя таго, з Ізраіля «выцекла» інфармацыя, быццам Нетаньяху не распачне ніякіх крокаў супраць Ірана да вяселля свайго сына Аўнера, прызначанага на 16 чэрвеня.

Усё гэта, сцвярджае журналіст, было часткай плана.

Пасля пачатку аперацыі «Паўсталы леў» ЗША заявілі, што Ізраіль дзейнічае самастойна — аднак ізраільскія крыніцы сцвярджаюць, што ЗША падтрымалі Нетаньяху. Прадстаўнік урада Ізраіля заявіў:

«Мы падалі амерыканскай адміністрацыі доказы таго, што Іран наблізіўся да стварэння ядзернай бомбы. Была праведзена поўная і ўсебаковая каардынацыя з амерыканцамі».

Пасля і Дональд Трамп прызнаў, што ведаў пра маючую адбыцца аперацыю.

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    13.06.2025
    Дык што трамп арол усё ж?
    Там смешна Карлсан адрэагаваў, той, які Такер
  • пуцін
    13.06.2025
    Ратуй хаўруснікаў.
    Хоць словамі падтрымай.
  • Імя
    13.06.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, а што ён?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

У Пекіне прайшоў самы малалікі пленум ЦК Кампартыі Кітая. У партыі ідуць маштабныя чысткі5

«Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям61

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец112

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць