Культура22

Выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм»

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», піша «Будзьма».

Багата ілюстраванае выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Партнёр праекта — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

Кніга знаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца XIX — сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.

Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.

Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва.

Каментары2

  • Анілін
    10.06.2025
    Адкуль яны набралі тых анілінавых фарбаў?
  • Проста жыхар
    10.06.2025
    Анілін, у "этнаграфічным перыядзе" яны ўжо ўжываліся, таму ўсё законна. А ў альбоме з большага мусяць быць аўтэнтычныя рэчы, магчыма нават будзе пазначаны год вырабу.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь15

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць