Свет33

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, выступаючы ў Лондане заявіў, што краінам-удзельніцам альянсу трэба значна павялічыць свае выдаткі на супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону — у пяць разоў, або на 400%. Гэта, паводле яго слоў, неабходна, каб абараніць сябе ад паветраных удараў з боку Расіі, падобных да тых, што яна наносіць ва Украіне.

Марк Рутэ. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Рутэ падкрэсліў, што нават калі вайна ва Украіне скончыцца, пагроза з боку Расіі не знікне. Таму НАТА трэба зрабіць «квантавы скачок» у развіцці сваёй абароннай здольнасці. Ён заклікаў альянс стаць «мацнейшым, справядлівейшым і нашмат больш эфектыўным».

У сваёй прамове ў Лондане Рутэ таксама сказаў, што Расія вырабляе ў чатыры разы больш снарадаў, чым увесь НАТА, хаця яе эканоміка ў 25 разоў меншая за сумарны ВУП краін альянсу. Гэта, паводле яго, стала магчымым дзякуючы падтрымцы з боку Кітая, Паўночнай Карэі і Ірана.

Да саміту НАТА, які пройдзе напрыканцы чэрвеня ў Гаазе, чакаецца дамоўленасць аб тым, што краіны будуць выдзяляць да 5% свайго ВУП на абарону. З іх 3,5% пойдуць на тэхніку і армію, яшчэ 1,5% — на інфраструктуру і вайсковую прамысловасць.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў ужо адрэагаваў на гэтыя заявы, назваўшы расійскую пагрозу «эфемернай» і абвінаваціўшы НАТА ў бессэнсоўным марнаванні грошай еўрапейскіх падаткаплатнікаў.

Рутэ таксама выказаў падтрымку спробам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дамагчыся перамір’я ва Украіне і пахваліў яго за аднаўленне дыялогу з Расіяй. Ён заявіў, што вайна можа скончыцца толькі тады, калі Пуцін сам вернецца за стол перамоў і падкрэсліў, што прадстаўнік Крамля Уладзімір Мядзінскі для гэтай ролі непрыдатны.

Каментары3

  • бабруйчанін
    10.06.2025
    Пакуль адзіная макронаўшчына...
  • Чытач
    10.06.2025
    Іранічна, калі Трамп у першыую кадэнцыю яшчэ да поўнамаштабнай казаў, што трэба выдаткоўваць хаця б 2% на абаронку, які прапісаныя ў статуце НАТА, многія ў заходняй частцы Еўропы праігранавалі, асабліва немцы, якія з яго смяялія, а пазней абураліся, бо той перашкодзіў у расійскім праекце Паўночны паток 2.

    Дарэчы, Рутэ быў на славутым здымку, калі адчынялі Паўночын Паток. А ў 2021 годзе схлусіў у парламенце пра рахмовы з расіянамі пра трубу.
  • Австрияк
    10.06.2025
    Война шла пятый год... У НАТО и ЕС одни заявления.

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць