Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда
Дакумент, напісаны шрыфтам Зютэрліна, сведчыць аб нараджэнні Фрыдрыха Трампа ў нямецкай вёсцы Кальштат у 1869 годзе, піша Deutsche Welle.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц уручыў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу копію дакумента на нямецкай і англійскай мовах у залатой раме. Дакумент кажа аб нараджэнні дзядулі Трампа, Фрыдрыха Трампа, у нямецкай вёсцы Кальштат у 1869 годзе.
Падчас прэс-канферэнцыі ў Трампа спыталі, ці ён плануе павялічыць санкцыі супраць Расіі. Ён сказаў, што стане «вельмі жорсткім», калі стане ясна, што вайна не скончыцца хутка.
І дадаў, што прасіў Пуціна не наносіць зваротны ўдар на ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне».
«Я сказаў: «Не рабі гэтага. Табе не варта гэтага рабіць. Табе варта гэта спыніць». Але зноў жа, тут шмат нянавісці», — пераказаў Трамп.
На пытанне, ці працягне Ён падтрымліваць Украіну, Трамп адказаў: «Так, я з Украінай. Мы толькі што падпісалі вялікае пагадненне з Украінай аб карысных выкапнях… Я выступаю за спыненне забойстваў, праўда».
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
-
У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу
Каментары