Грамадства1111

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Амбітны і перспектыўны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч пагарэў на атрыманні хабару. Як стала вядома «Нашай Ніве», з канца мінулага працоўнага тыдня ён знаходзіцца ў СІЗА.

Ігар Юркевіч. Фота: minsknews.by

Ігар Юркевіч — адзін з топавых чыноўнікаў у медыцынскай сферы. З 2023 года ён займаў пасаду старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Прычым трапіў на гэтую высокую пасаду другі раз — гэта вельмі рэдкая гісторыя.

Далейшая траекторыя яго кар'еры, у прынцыпе, была ясная: з пасады начальніка сталічнага камітэта здароўя наступная лагічная прыступка — гэта толькі міністр. Работнікі сістэмы і акружэнне разумелі, куды меціць Юркевіч, ды і сам ён гэтага не хаваў.

Ігар Юркевіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў Століне, паходзіць з медыцынскай дынастыі. Яго бацька быў загадчыкам аддзялення ў раённай бальніцы, маці працавала там жа медсястрой.

Юркевіч з чырвоным дыпломам скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, але размеркаваўся на малую радзіму. Пасля некалькіх гадоў працы ў Століне перабраўся ў Мінскую інфекцыйную бальніцу. У 2009-2011 Юркевіч быў у ёй галоўным урачом, пасля чаго пайшоў у чыноўнікі.

У 2011-2014 ён першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, у 2014-2017 — старшыня камітэта.

У 2017-2019 Юркевіч быў віцэ-мэрам Мінска, адказваў за сацыяльныя пытанні. Ён стараўся дэманстраваць сябе адкрытым чыноўнікам, катаўся з журналістамі на веласіпедах. Дый увогуле першае інтэрв'ю даваў незалежным медыя, за што пасля атрымліваў ад прапаганды. Разам з тым менавіта за подпісам Юркевіча прыходзіў адказ аб тым, што мемарыяльная шыльда да 100-годдзя БНР не будзе ўсталяваная.

Ігар Юркевіч

У 2019-м Юркевіча выслалі антыкрызісным менеджарам у 6-ю клінічную бальніцу Мінска, дзе ён праседзеў кіраўніком да 2023 года. 

І ўжо адтуль трыумфальна вярнуўся ў кіраўнікі камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама.

У Юркевіча ўсё пёрла, яго прозвішча ўсю вясну не знікала са стужкі БелТА: заробкі ў сталічнай ахове здароўя за 2024 склалі 110,46% ад узроўню 2023, тэмпы росту экспарта медыцынскіх паслуг перавыканалі план і выраслі на 109,7%, укамплектаванасць доктарскіх пасад вырасла да 95% усяго за год працы Юркевіча на пасадзе, дактары нібыта перасталі звальняцца, а ў 2025-м планавалася здаць шэсць новых будынкаў, у тым ліку — чатыры паліклінікі. 

Ігар Юркевіч. Фота: medvestnik.by

Але на мінулым тыдні нешта здарылася. Юркевіч перастаў з'яўляцца на рабоце і заходзіць у месенджары. 

Як стала вядома суразмоўцам «Нашай Нівы», Юркевіча затрымалі пры атрыманні хабару. Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Па абвінавачванні ў карупцыі чыноўніку можа пагражаць да 15 гадоў зняволення незалежна ад таго, якую суму ён атрымаў.

Каментары11

  • Ну, гэта нармальна
    04.06.2025
    Але вельмi здзiвiў "антыкрызiсны мэнэджэр"... дзяржаўнай фабрыкi смерцi. Гэта як i навошта? Цi я ў бiзнэсе не разумею?
  • Гражданин РБ
    04.06.2025
    Грозит 15 лет, а выйдет через 1,5 месяца и снова на руководящую должность
  • Грач
    04.06.2025
    Что-то не верится. Похоже на провокацию. Хватало ему денег, не похоже на то, что он дурак. Обычно взятки берут те, кто близок к богатой кормушке. Им все сходит с рук.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць