Вайна66

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў

Масква патрабуе ад Кіева спыніць атрыманне ваеннай дапамогі з Захаду і спыніць мабілізацыю на час перамір’я.

Фота: Lev Radin / Pacific Press / LightRocket via Getty Images

Расія ў прынцыповым плане гатова разгледзець магчымасць усталявання рэжыму спынення агню, але для гэтага патрабуе ад Украіны на час перамір’я адмовіцца ад ваеннай дапамогі краін Захаду і спыніць мабілізацыю ў краіне. Такія тэзісы выказаў пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя, выступаючы на пасяджэнні Рады бяспекі арганізацыі ў пятніцу, піша Deutsche Welle.

Паводле слоў прадстаўніка РФ у ААН, расійская дэлегацыя гатова перадаць украінскаму боку свой мемарандум аб магчымым спыненні агню 2 чэрвеня ў Стамбуле. Падрабязнасцяў аб дакуменце Нябензя не прывёў, але заявіў, што РФ «не задавальняе сітуацыя», якая дазволіла б Кіеву перагрупавацца падчас кароткатэрміновага перамір’я і «спыніць абвал усходняга фронту».

Пры гэтым прадстаўнік Масквы заявіў, што РФ хоча спачатку абмеркаваць з Украінай «параметры і ўмовы» магчымай доўгатэрміновай мірнай дамовы, а ўжо потым дамаўляцца аб рэжыме спынення агню.

Нябензя таксама заявіў, што стамбульскія перамовы РФ і Украіны павінны разглядацца як працяг сустрэч дэлегацый краін у 2022 годзе. Падчас іх РФ вылучала Кіеву, сярод іншага, патрабаванні аб без’ядзерным і пазаблокавым статусе Украіны, скарачэнні колькасці вайскоўцаў у краіне, а таксама прызнанні акупаваных і анексаваных РФ на той момант тэрыторый. Украіна адразу ж адмовілася ад такой трактоўкі новага перамоўнага працэсу.

У гэтай жа прамове Радзе бяспекі ААН Нябензя абразіў украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «пратэрмінаваным прэзідэнтам», і выступіў з пагрозамі Германіі з улікам заяў канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца аб вытворчасці далёкабойнай зброі сумесна з Украінай.

Афіцыйны прадстаўнік РФ таксама заявіў, што расійскія сілы ва Украіне «здольныя працягваць і нарошчваць баявыя дзеянні столькі, колькі спатрэбіцца».

Каментары6

  • chill
    31.05.2025
    галаперыдол , спадзяюся, што толькі да паразы імперцаў
  • Владислав
    31.05.2025
    Расія не перастане забіваць людзей і распінаць Хрыста. Пакуль хрысціяне не адмовяцца ад запаведзі любіць бліжняга.
  • Нацык
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць