Гісторыя77

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл

Даследчык-беларус з Масарыкавага ўніверсітэта ў чэшскім горадзе Брно Андрэй Калавур знайшоў у швейцарскім архіве новыя факты пра славутую мецэнатку Магдалену Радзівіл і падзяліўся імі ў фэйсбуку. Прах гэтай незвычайнай жанчыны ў 2018 годзе перапахавалі ў Мінску.

«Марыя Магдалена Радзівіл (1861-1945): «Але таму, што я люблю вас». Гэты выраз надрукаваў фрыбурскі часопіс La Liberté ў 1945 годзе. Такім чынам графіня адказвала, калі людзі пыталіся пра прычыну яе дабрыні. Якая, дарэчы, задакументаваная — Марыя перыядычна ахвяравала грошы ў Бюро дапамогі і начны прытулак Фрыбура, — піша Андрэй Калавур. —

Я амаль нічога не ведаў пра швейцарскі перыяд Радзівіл, а гэта болей за 10 гадоў жыцця! Быццам бы яна жыла ў манастыры або апекавалася сёстрамі-дамініканкамі ў прытулку, канчаткова збяднела.

Цяпер я магу з упэўненасцю сказаць, што няма ніякіх падстаў так лічыць. Асобная справа CH AEF DPc Etrangers 16616 Магдалены Радзівіл захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Фрыбура, каб з ёй азнаёміцца, трэба ехаць у Швейцарыю. Мне атрымалася даследаваць крыніцы.

Марыя не адразу пераехала ў Фрыбур. Спачатку перабралася з Літвы, грамадзянкай якой была, у Нямеччыну ў 1923 годзе. Адтуль пачалося яе падарожжа па Швейцарыі: у 1930 годзе яна жыла ў гатэлі ў Давосе; у 1931 годзе — у Берне і Цэрмаце, у віле Фрэй; у 1932‑1933 гадах — у Лазане, у пансіянаце Цымермана; у 1933‑1934 гадах — у Берне, у гатэлі «Мантана».

Выбар Фрыбура выглядаў невыпадковым — сталіца каталіцкага кантона (Радзівіл — зацятая каталічка), мясцовы ўніверсітэт традыцыйна прыцягваў літоўцаў (якіх яна фінансава падтрымлівала). Але нават тут яна не планавала заставацца надоўга, з’язджала ў Данцыг. У 1935 годзе засялілася ў прыватны пансіянат Sainte-Elisabeth (думала, што ўсяго на год).

Дзякуючы крыніцам можна рэканструяваць яе блізкае кола — баранэса Мацільда дэ Планіц (дзялілі адзін пансіянат), каталіцкі святар, ілюстратар і пісьменнік Цэслас Жавускі (1893-1983), прафесар Фрыбурскага ўніверсітэта прынц Максіміліян Саксонскі (займаўся тэмай уніі), літоўскія палітыкі, інтэрнаваныя вайскоўцы з польскага лагера.

У 1937 годзе Станіслаў Радзівіл (1914-1976) — дыпламат і дырэктар авіякампаніі — абараніў дысертацыю «Украінцы падчас вайны» у Фрыбуры (напэўна, бачыліся). У адным артыкуле яна нават узгадвалася як аташэ амбасады.

Радзівіл адносна збяднела. Яна атрымлівала ад сваёй дачкі пажыццёвую рэнту памерам 20 000 франкаў на год. Трэба разумець, што дачка — Марыя Чартарыйская і яе муж Адам Чартарыйскі валодалі, напрыклад, Ойцаўскім курортам, знакамітым гатэлем Ламбер у Парыжы. Таксама Радзівіл мела на трох швейцарскіх рахунках 18 000 франкаў. Хоць яе даход паменшыўся з-за вайны — у 1939 годзе яна атрымала 7 500 франкаў — гэта ўсё адно заставалася вялікай сумай (роўная гадавому заробку менеджара ў Жэневе ў 1940 годзе).

У дакументах яна пазначала Беларусь як краіну паходжання; падкрэслівала, што дасканала валодае французскай, англійскай і польскай мовамі, а рускую і нямецкую ведае так сабе. Адказваючы на пытанне, чаму пакінула краіну паходжання, пазначыла: «Бальшавікі канфіскавалі ўсе мае землі, а мне пагражалі забойствам».

З 1940 года графіня жыла з пашпартам замежніка, які кожны год трэба было падаўжаць. Калі Саветы акупавалі Літву, была вымушаная заплаціць кантону залог у 2 000 франкаў (як гарантыя, што ёсць грошы).

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі, улічваючы мае гады і немагчымасць вярнуцца ў маю краіну».

Каментары7

  • на фота ў артыкуле
    17.05.2025
    Я французскую не ведаю, але, здаецца, пазіцыя 3:
    Lieu d'origine: (месца паходжання) нечым падобная да Rusie Blanche
  • Pays d'origine
    17.05.2025
    Казус Рэбуса, У анкеце 1940 года, якую запаўняла Марыя Магдалена, напісана Russie Blanche каля "Ancienn pays d'origine". Хутчэй за ўсё мела на ўвазе грамадзянства (трэба высвятляць ці быў у яе пашпарт БНР). На фота анкета 1935 года. Тут яна пазначыла Rusie Blanche таксама ў раздзеле (месца) паходжання.
  • off-topic
    17.05.2025
    "Ржэвускі" - пэўна ж, пісьменнік перавернецца ў труне ад крыўды за гэтакае вымаўленне/напісанне свайго прозвішча.
    Rzewuski - калі ўжо не хочаце пісаць па-беларуску правільна "Жавускі", то хоць бы ўжо "Жэвускі".

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі6

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць