Гісторыя1818

Прах Магдалены Радзівіл перапахавалі ў Мінску

Прах мецэнаткі беларускага адраджэння пачатку 20-га стагоддзя княгіні Магдалены Радзівіл перапахавалі на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св.Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, перадае БелТА.

Напярэдадні урна з прахам Магдалены Радзівіл была выстаўлена для развітання ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Усталяваная памятная шыльда і барэльеф у гонар знакамітай мецэнаткі.

Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. На ўрачыстасць таксама прыбылі Мацей і Міхал Радзівілы, праўнучка Магдалены Радзівіл — Марыля Замойская.

Пра намер сваякоў перапахаваць Магдалену Радзівіл у Мінску ў 2016 годзе заявіў Мацей Радзівіл. Такое рашэнне было прынята праўнукамі памерлай. «Яна лічыла сябе беларускай, марыла жыць у Мінску, таму будзе вельмі сімвалічна, калі мы пахаваем прах Магдалены тут», — адзначаў раней Мацей Радзівіл. Улетку 2017 года прах княгіні Магдалены Радзівіл быў дастаўлены са Швейцарыі ў Мінск і перададзены храму святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл), побач з якім у свой час яна пражывала. Лёс склаўся так, што ў 1918 году Магдалена Радзівіл вымушана была эміграваць з Беларусі. Жыла ў Польшчы, Літве, Германіі. З 1932 года — у Фрыбуры, дзе і памерла ў 1945 г. ва ўзросце 83 гадоў.

Мецэнатка і культурны дзеяч у свой час аказвала фінансавую падтрымку выдавецтву «Загляне сонца і ў наша аконца», шпіталям, сельскім крамам і г.д. У 1917 годзе яна ахвяравала брыльянтавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме. Дзякуючы яе намаганням былі адкрыты беларускія школы ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Мецэнатка плаціла стыпендыю студэнтам-беларусам, якія вучыліся ў Пецярбургу, падтрымлівала тамтэйшую беларускую бібліятэку.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць