Вайна4040

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум

Урад Германіі ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі падрыхтуе новыя санкцыі, калі спыненне агню не будзе дасягнута сёння, заявіў яго афіцыйны прадстаўнік Штэфан Карнеліус на брыфінгу ў Берліне, піша Bild.

«Час пайшоў, у нас засталося 12 гадзін да канца дня», — сказаў ён.

Вядучыя еўрапейскія дзяржавы лічаць, што цяпер адказнасць за прасоўванне да міру ва Украіне ляжыць на Расіі.

«Германія чакае ад Расіі неадкладнага перамір’я, а затым гатоўнасці да перамоў. Украіна да гэтага гатовая. Цяпер усё зразумела: Расія павінна зрабіць крок насустрач», — заявіў міністр замежных спраў ФРГ Ёган Вадэфуль.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама папярэдзіў пра «маштабныя» санкцыі з боку Еўропы і ЗША ў выпадку адмовы Расіі ад перамір’я, а канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц дадаў да гэтага, што будзе працягнутая маштабная ваенная дапамога Украіне.

Каментары40

  • .
    12.05.2025
    Падабаецца новая бадзёрая еўрапейская пазіцыя, з жорсткім таймінгам. Абмяжоўвае прастор для дзеянняў Пуціна. Мутныя плявузгалы такой канкрэтыцы вельмі не любяць.
    Галоўнае, каб Еўропа не злілася, працягвала ў такім жа тэмпе.
  • ну-ну
    12.05.2025
    Путин испугался и послушался.
  • Беларус з Палесся
    12.05.2025
    Не немец, а чаму тады за заклік да санкцыяў - артыкул? ;)

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы9

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы9

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць