Грамадства66

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Прапагандысты паведамілі пра арышт і экстрадыцыю ў Беларусь Паўла Бялюціна — экс-актывіста «Народнай грамады», які ў 2017-м напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча. Былы палітвязень і былы паплечнік Аўтуховіча Сяргей Марцалеў прааналізаваў, у якой краіне затрымалі Бялюціна.

Павел Бялюцін. Скрыншот: FreeInfoBel / Youtube-канал

Пра тое, што Бялюцін знік у Польшчы, стала вядома 24 красавіка. Паводле слоў яго жонкі, апошні раз актывіст выходзіў на сувязь за два тыдні да таго.

Марцалеў мяркуе, што Бялюціна затрымалі ў Турцыі. Пра гэта паплечнік Аўтуховіча напісаў у фэйсбуку.

Марцалеў прапануе параўнаць фота са Стамбульскага аэрапорта і скрын з фільма прапагандыстаў, у якім расказвалася пра затрыманне Бялюціна:

Злева — фільм БТ, справа — Стамбульскі аэрапорт
Абноўлена: Прапаганда сцвярджае, што чалавек у чорным у аэрапорце Стамбула — Бялюцін. Скрыншот: БТ

На відэа Бялюцін ідзе на пасадку нібыта добраахвотна.

Ёсць і іншыя прычыны думаць, што Бялюціна затрымалі ў Турцыі, піша Марцалеў:

«Бялюцін шмат гадоў вёў з туркамі бізнэс, набываючы мужчынскае дзелавое адзенне, якое потым рэалізоўваў у розніцу на рэчавым кірмашы пад Мінскам. У яго ў Турцыі ўстойлівыя дзелавыя і таварыскія сувязі. У Еўрасаюзе пасля дэпартацыі з Літвы зрабіць гэта было б нашмат складаней.

Аднак Турцыя лічыцца адной з найбольш небяспечных краін для нашых палітуцекачоў. Рэжым Эрдагана даўно супрацоўнічае з Лукашэнкам. Калі інфармацыя слушная, то гэта папярэджанне для нядбалых аматараў пляжаў Анталлі і танных імплантаў».

У 2024-м «Кіберпартызаны» ўзламалі базу даносаў у КДБ, і тады стала вядома пра данос Бялюціна на Аўтуховіча. Марцалеў сцвярджае, што яшчэ ў 2020-м Аўтуховіч падазраваў яго ў стукацтве.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Поцык
    08.05.2025
    Ну вот теперь понятно, в какую страну нельзя ездить, спамибо
  • экс-палітвязень
    08.05.2025
    Вярнуўся ў радную гавань (ці гавень, каму як падабаецца)!
  • Лоо
    08.05.2025
    “Турцыя лічыцца адной з найбольш небяспечных краін для нашых палітуцекачоў. Рэжым Эрдагана даўно супрацоўнічае з Лукашэнкам. Калі інфармацыя слушная, то гэта папярэджанне для нядбалых аматараў пляжаў Анталлі і танных імплантаў».”. А адкуль такая інфармацыя, што гэта адна з самых небяспечных краін ? Турцыя заўсёды ўспрымалася больш бяспечнай, чым нават Грузія. І ў чым “рэжым” Эрдагана супрацоўнічае з Лукашэнкам ? Хіба толькі ў эканоміцы. Турцыя нават выбараў не прызнала. Таму прапаную рэдакцыі лепш разабрацца, ці сапраўды затрыманне звязанае з палііыкай.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць