Грамадства22

Стася Гліннік пацвердзіла, што не будзе балатавацца ў спікеркі КР

6 траўня прайшло адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады, падчас якога абмяркоўваліся ключавыя арганізацыйныя пытанні, піша Радыё Рацыя.

Кіраўнік камісіі па пытаннях Статута Яўген Каравулаў прадставіў прыблізны графік выбарчага працэсу, які можа быць зацверджаны ўжо на наступных пасяджэннях: «Распачнецца галасаванне 13 траўня. Мінулы раз заяўкі ў кандыдаты збіраліся да сярэдзіны дня. Гэтым разам мы таксама прапануем да 15.00 па Варшаве. У 17.00 як заўжды адбудзецца паседжанне. Трэба будзе абраць толькі аднаго кандыдата. І потым абвяшчэнне вынікаў галасавання».

Арцём Брухан з фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» прапанаваў унесці змены ў Статут Рады, прадугледзеўшы ўвядзенне пасады другога віцэ-спікера: «Гэта забяспечыць устойлівасць і бесперапыннасць працы Каардынацыйнай Рады. Пры форс-мажоры, пры сітуацыі, якая, напрыклад, зараз адбылася пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай, на адзінага віцэ-спікера кладзецца завышаная нагрузка і ўзрастаюць, шчыра кажучы, рызыкі для гэтага чалавека. Усе бачылі пагрозы з боку прапагандыстаў у дачыненні да спадарыні выконваючай абавязкі спікеркі Стасі Гліннік»

Стася Гліннік пацвердзіла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду і не будзе станавіцца спікерам аўтаматычна — нягледзячы на тое, што Статут дазваляе гэта ў выпадку знікнення дзейнага спікера.

Каментары2

  • Фрося Млыннік
    07.05.2025
    Божухна, хто ўсе гэтыя людзі і якое дачыненне яны маюць да беларусаў?
  • Міхей Школьнік
    07.05.2025
    Фрося Млыннік, яны таксама беларусы. а больш ніякага дачыненьня

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць