Вайна44

Пяскоў: Словы Трампа пра Крым адпавядаюць пазіцыі Расіі

Словы прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа пра тое, што тэма Крыма не з’яўляецца прадметам абмеркавання, цалкам адпавядаюць расійскай пазіцыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дональд Трамп раней заяўляў, што выказванні Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Кіеў не прызнае Крым расійскім, шкодзяць перамовам.

«Гэта цалкам карэлюецца нашым разуменнем і з тым, што мы гаворым ужо даўно», ― заявіў Пяскоў на брыфінгу ў чацвер, адказваючы на адпаведнае пытанне СМІ.

Таксама ён сказаў, што планы правядзення сустрэчы па Украіне ў сталіцы Вялікабрытаніі змяніліся з-за праблем са збліжэннем пазіцый яе ўдзельнікаў.

Паводле яго слоў, у Лондане прайшлі экспертныя кансультацыі — перамоваў там не было.

«Мы бачым, што там ёсць праблемы са збліжэннем пазіцый прыхільнікаў, што і прывяло да таго, што змяніліся планы па правядзенні ў Лондане сустрэчы на больш высокім узроўні», — сказаў Пяскоў.

Каментары4

  • Filipp
    24.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ліндан джонсан
    24.04.2025
    Ну вось, цяпер афіцыйна Трамп - крымнашыст. Ці значыць гэта, што аматар Трампа Пазняк крымнашыст таксама?
  • 1
    24.04.2025
    Трамп, на жаль, не зразумеў, у чым веліч ЗША, ён знішчае будучыню сваёй краіны (і не толькі) з фенаменальнай хуткасцю. Шкоды нарабіў на дзесяцігоддзі ўсяго за 100 дзён. Існаванне свабоды і дэмакратыі, міру на планеце, вяршэнства права, суверэнітэтаў дзесяткаў краін – пад пагрозай існавання.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць