Свет2323

Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social жорстка выказаўся пра зробленую напярэдадні заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адносна таго, што Украіна не можа пагадзіцца з афіцыйным прызнаннем Крыма часткай Расіі, бо гэта супярэчыць украінскай Канстытуцыі.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Такія правакацыйныя заявы Зяленскага толькі ўскладняюць магчымасць урэгулявання гэтай вайны. Яму няма чым выхваляцца! Сітуацыя для Украіны крытычная — ён можа выбраць мір ці працягваць барацьбу яшчэ тры гады, перш чым страціць усю краіну.

Я не маю ніякага дачынення да Расіі, але вельмі хачу спыніць марную смерць у сярэднім пяці тысяч расійскіх і ўкраінскіх салдат кожны тыдзень. Сённяшняя заява Зяленскага толькі падоўжыць «крывавае поле бою», а гэтага ніхто не хоча!

Мы вельмі блізкія да пагаднення, але чалавеку, які «гуляе без казыроў», ужо даўно пара зразумець гэта. Я гатовы дапамагчы Украіне і Расіі выбрацца з гэтага поўнага і татальнага бязладдзя, якога ніколі б не было, калі б я быў прэзідэнтам!», — напісаў Дональд Трамп.

Каментары23

  • М
    23.04.2025
    Цікава, як Зянон Пазьняк (ды яго прыхільнікі) будзе падтрымліваць анэксію Крыму расеяй? Ці можа падтрымае наступныя дзеяньні адміністрацыі ЗША па далучэньні Беларусі да расеі абласьцямі :)))
  • жэўжык
    23.04.2025
    Калі так хоча залагодзіць пуцю і спыніць вайну любым коштам, то няхай прапануе аддаць расейцам Аляску.
  • Вася
    23.04.2025
    Чужое оно то конечно легко раздавать. Своё пусть раздаёт...

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць